Мітрапаліт Павел узначаліў нараду рэктараў і прарэктараў духоўных школ Беларускай Праваслаўнай Царквы
16 мая 201915 мая 2019 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылася нарада рэктараў і прарэктараў духоўных школ Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У нарадзе прынялі ўдзел: архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, рэктар Віцебскай духоўнай семінарыі; архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі; архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі; прарэктары і прадстаўнікі кіраўніцтва ўсіх духоўных школ Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі, і протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі.
Удзельнікі нарады абмеркавалі цяперашні стан і перспектывы развіцця духоўнай адукацыі і багаслоўскай навукі ў Беларускім Экзархаце.