Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з паслом Францыі ў Беларусі
17 лютага 202117 лютага 2021 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Нікаля дэ Лакостам.
Падчас гутаркі, якая прайшла ў сяброўскай і цёплай атмасферы, бакі закранулі шэраг тэм, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Напрыканцы сустрэчы Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы і кіраўнік французскай дыпламатычнай місіі абмяняліся добрымі пажаданнямі і памятнымі падарункамі.