Завершаны другі дзень работы Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы
30 лістапада 201730 лістапада 2017 года ў Зале царкоўных сабораў кафедральнага саборнага Храма Хрыста Спасіцеля ў горадзе Маскве працягнуў працу Асвячоны Архіерэйскі Сабор Рускай Праваслаўнай Царквы.
Напярэдадні, 29 лістапада, адбылося чатыры пленарных пасяджэнні. У першы дзень працы Архіерэйскага Сабора з дакладам выступіў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Таксама адбылася дыскусія па пытаннях, закранутых Прадстаяцелем Рускай Праваслаўнай Царквы ў яго выступленні.
У развіццё адной з тэм, якія былі падняты ў дакладзе, прагучала выступленне старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, старшыні Сінадальнай біблейска-багаслоўскай камісіі мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна, прысвечанае вынікам вывучэння дакументаў Крыцкага Сабора, які адбыўся 18-27 чэрвеня 2016 года.
Перад пачаткам пасяджэнняў другога дня Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і ўдзельнікі Архіерэйскага Сабора маліліся за Бажэственнай літургіяй у Храме Хрыста Спасіцеля, якую здзейснілі протаіерэй Аляксандр Дасаеў, благачынны Уваскрасенскай акругі горада Масквы, настаяцель храма Уваскрасення Хрыстова ў Сакольніках, і духавенства расійскай сталіцы.
Пятае пленарнае пасяджэнне адкрылася дакладам Блажэннейшага мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Ануфрыя.