Навігатар: Навіны / Анонсы

Распачынаецца дзіцяча-юнацкі літаратурны конкурс «Лета Гасподняе»

24 жніўня 2017

top.jpg

Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Выдавецкі савет Рускай Праваслаўнай Царквы праводзіць чацвёрты сезон Міжнароднага дзіцяча-юнацкага літаратурнага конкурсу імя Івана Шмялёва «Лета Гасподняе».

На конкурс прымаюцца літаратурныя творчыя працы. Мерапрыемства заклікана дапамагчы раскрыць творчы патэнцыял юных аўтараў, творы якіх адлюстроўваюць жыццёвую філасофію падрастаючага пакалення, і актывізаваць цікавасць да рускай культуры.

Тэматычныя напрамкі конкурсу (па любым з напрамкаў тэма можа быць сфармулявана аўтарам самастойна):

  1. Свяшчэннае Пісанне як аснова рускай літаратуры;
  2. Манастыры і манаства ў рускай літаратуры;
  3. Патрыяршаства на Русі;

  4. Подзвіг навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай;
  5. Творчасць пісьменнікаў-класікаў і духоўныя асновы рускай культуры;
  6. Творчасць пісьменнікаў – Лаўрэатаў Патрыяршай літаратурнай прэміі.

Прыкладныя жанры конкурсных работ: апавяданне, літаратурна-крытычны артыкул, эсэ, нарыс, дзённік, падарожжа, сачыненне-апісанне, сачыненне-апавяданне, сачыненне-разважанне.

У новым сезоне важнымі тэматычнымі напрамкамі конкурсу стануць тэмы стагоддзя аднаўлення Патрыяршаства, а таксама памяці святых новамучаникаў і вызнаўцаў Царквы Рускай.

Конкурс праходзіць у два этапы. На першым (завочным) этапе з 1 верасня па 1 снежня 2017 года ажыццяўляецца прыём творчых работ і іх ацэнка Конкурснай камісіяй. Аб'ём работ павінен быць не менш за 5 000 і не больш за 20 000 знакаў. Вынікі падводзяцца ў трох узроставых групах: 6-7-е, 8-9-е, 10-12 класы.

Конкурс мае статус міжнароднага, да ўдзелу ў ім запрашаюцца навучэнцы 6-12-х класаў агульнаадукацыйных і праваслаўных школ, гімназій і каледжаў Расіі, краін СНД і замежжа, а таксама выхаванцы нядзельных школ і ўстаноў дадатковай адукацыі не старэйшыя за 18 гадоў.

На другі (вочны) этап у дні вясновых школьных канікул у Маскву будуць запрошаны не менш 10-ці удзельнікаў ад кожнай узроставай групы, якія набралі найбольшую колькасць балаў. Фіналісты напішуць выніковую работу на прапанаваную тэму, па выніках якой будуць названы прызёры конкурсу.

Падрабязна азнаёміцца з Палажэннем аб конкурсе і даведацца аб умовах удзелу можна на сайце http://letogospodne.ru/.

Сhurch.by