-
Моладзевыя каманды з Жабінкі і Брэста сталі пераможцамі міжнароднай інтэлектуальнай гульні
13 лютага 2019Па благаславенню мітрапаліта Астанайскага і Казахстанскага Аляксандра адбылася інтэлектуальная інтэрнэт-гульня (інтэрнэт-карусель) «Краіны і народы», прысвечаная пытанням этнагеаграфіі і геаграфіі рэлігій. Разам з казахстанскай моладдзю на пытанні духоўнай віктарыны адказвалі школьнікі і студэнты з Расіі, Беларусі, Кыргызстана, Узбекістана, а таксама іх аднагодкі з краін Еўрасаюза — Германіі, Літвы і Латвіі.
падрабязна » -
Выдавецтва Мінскай духоўнай семінарыі выпусціла каментарый на Саборныя пасланні
07 лютага 20197 лютага Выдавецтва Минскай духоўнай семінарыі выпусціла кнігу выкладчыка кафедры біблеістыкі іераманаха Яўстафія (Халіманкова) «Экзэгетычны каментарый на Саборныя пасланні». У падборы крыніц для «Экзэгетычнага каментарыя на Саборныя пасланні» быў прыняты комплексны падыход, а менавіта: спалучэнне тлумачэння святых айцоў і сучаснай біблейскай экзэгезы. Аўтар мяркуе, што пры каменціраванні Свяшчэннага Пісання неабходна стаяць на цвёрдай святаайцоўскай аснове, не забываючы, што Свяшчэннае Пісанне з'яўляецца часткай Свяшчэннага Падання. Зыходзячы з гэтага, падаецца цалкам дапушчальным выкарыстанне даных сучаснай біблейскай навукі.
падрабязна » -
06 лютага 2019
6 лютага, у дзень памяці святой блажэннай Валянціны Мінскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў цырымонію адкрыцця выставы «Блажэнная Валянціна, духоўная заступніца зямлі Мінскай» у Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
Выйшаў шосты нумар царкоўна-Гістарычнага альманаха «ΧΡΟΝΟΣ»
05 лютага 2019У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў шосты нумар царкоўна-гістарычнага альманаха «ΧΡΟΝΟΣ» за 2018 год. Выданне арыентавана на публікацыю навуковых даследаванняў і дакументальных крыніц па гісторыі хрысціянства і Праваслаўнай Царквы. Царкоўна-гістарычны альманах «ΧΡΟΝΟΣ» уключаны ў Расійскі індэкс навуковага цытавання (РИНЦ) і ў Агульнацаркоўны пералік рэцэнзуемых выданняў, у якіх павінны публікавацца вынікі даследаванняў суіскальнікаў царкоўных вучоных ступеняў доктара багаслоўя, доктара царкоўнай гісторыі і кандыдата багаслоўя.
падрабязна » -
02 лютага 2019
У рамках XXVII Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў у Храме Хрыста Спасіцеля адбылася сустрэча старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Растоўскага і Новачаркаскага Меркурыя з кіраўнікамі і супрацоўнікамі профільных епархіяльных аддзелаў.
падрабязна » -
Адкрыты прыём заявак на конкурсы літаратурных і даследчых работ навучэнцаў «Святло Праваслаўя»
01 лютага 2019Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Беларуская Праваслаўная Царква, ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» БДУ, МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла» абвяшчаюць конкурсы літаратурных і даследчых работ навучэнцаў «Святло Праваслаўя».
падрабязна » -
У Мінску адбылася штогадовая дабрачынная акцыя «Ангел Ражджаства»
31 студзеня 201929 студзеня завяршылася дабрачынная акцыя «Ангел Ражджаства», арганізаваная МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» пры ўдзеле духоўна-адукацыйнага праекта «Логас» гімназіі № 11 горада Мінска ў рамках рэспубліканскай акцыі «Дзеці-дзецям».
падрабязна » -
29 студзеня 2019
26 студзеня царкоўна-археалагічны музей Мінскай духоўнай семінарыі папоўніўся памятным срэбным жэтонам, вырабленым у 1730 годзе з нагоды ўрачыстасцяў у гонар Жыровіцкай іконы Божай Маці.
падрабязна » -
29 студзеня 2019
26-28 студзеня ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылася III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Соцыум і хрысціянства», у якой прынялі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Расіі і Грузіі.
падрабязна » -
29 студзеня 2019
У храме святой велікамучаніцы Ірыны ў Пакроўскім горада Масквы ў рамках XXVII міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў адбылося пасяджэнне секцыі «Кампаналогія і званарскае майстэрства». У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі навукі і мастацтва, выкладчыкі навучальных цэнтраў для званароў. Канферэнцыя сабрала ўдзельнікаў з Масквы, Мінска, Разані, Варонежа, Новасібірска і іншых гарадоў.
падрабязна » -
Дэлегацыя Міжнароднай канферэнцыі «Соцыум і хрысціянства» наведала Гомельскую епархію
28 студзеня 2019Госці наведалі Петро-Паўлаўскі кафедральны сабор і палацава-паркавы комплекс Гомеля, а таксама пабывалі ў Іаана-Кармянскім жаночым манастыры аграгарадка Карма.
падрабязна » -
26 студзеня 2019
24 студзеня ў Мінскай духоўнай акадэміі па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
III епархіяльная алімпіяда праваслаўных ведаў адбудзецца ў Бабруйскай епархіі
26 студзеня 2019Па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма, у адпаведнасці з планам супрацоўніцтва Бабруйскай епархіі і ўпраўлення па адукацыі, аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага гарвыканкама на 2018/2019 навучальны год у горадзе Бабруйску пройдзе III епархіяльная алімпіяда праваслаўных ведаў «Евангельскія прытчы ў маім жыцці».
падрабязна » -
23 студзеня 2019
22 студзеня ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне аргкамітэта па святкаванню 180-годдзя Полацкага сабора 1839 года, на якім было прынята гістарычнае рашэнне аб уз'яднанні беларускіх уніятаў з Праваслаўнай Царквой.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе міжнародная канферэнцыя «Соцыум і хрысціянства»
21 студзеня 2019Удзельнікі форуму абмяркуюць шэраг тэм, сярод якіх — хрысціянскае разуменне права і сацыяльнай рыначнай гаспадаркі, карпаратыўная сацыяльная адказнасць, развіццё хрысціянскай культуры.
падрабязна »