Зварот мітрапаліта Філарэта да беларускага народа напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
09 жніўня 2020Дарагія браты і сёстры!
Узлюбленыя ў Госпадзе суайчыннікі!
У гэтыя дні, калі вырашаецца лёс нашай Радзімы, звяртаюся да вас са словамі любові і надзеі.
Бог — не бязладдзя Бог, а міру (1 Кар. 14:33), — кажа святы апостал Павел.
Мір — гэта вялікая каштоўнасць, і нашаму народу ён у свой час даўся вельмі вялікай цаной.
Беларусы прыйшлі да міру цярністым шляхам мужнасці і подзвігу. І зараз наш агульны абавязак — захаваць мір і згоду на роднай зямлі.
Заклікаю кожнага з вас да асаблівай адказнасці перад Богам і нашчадкамі. Памятайце, што мы — адна сям'я і што брат не павінен падымаць руку на брата. Незалежна ад вашых поглядаў і пераваг — выконвайце закон, слухайце голас свайго сумлення, будзьце людзьмі.
Няхай умудрыць нас Гасподзь зрабіць правільны выбар!
Божа, барані Беларусь!
+ Мітрапаліт Філарэт,
Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
31 ліпеня 2020 года