Адкрываюцца курсы павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і супрацоўнікаў сацыяльных епархіяльных аддзелаў

24 жніўня 2017

top.jpgПа благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню сумесна з Праваслаўным Свята-Ціханаўскім гуманітарным універсітэтам з 31 жніўня па 16 кастрычніка 2017 года праводзіць курсы павышэння кваліфікацыі для кіраўнікоў сацыяльных епархіяльных аддзелаў.

Згодна з зацверджанымі Вышэйшым Царкоўным Саветам рэкамендацыямі, прыняць удзел у навучанні запрашаюцца кіраўнікі сацыяльных епархіяльных аддзелаў, якія не праходзілі дыстанцыйнае навучанне Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці на працягу апошніх пяці гадоў. Да ўдзелу ў навучанні запрашаюцца таксама ключавыя супрацоўнікі сацыяльных аддзелаў.

Курс: Планіраванне і кіраванне сацыяльнай царкоўнай дзейнасцю на епархіяльным узроўні. Базавы курс.

Курсы пачнуцца 31 жніўня 2017 (чацвер) у 12:00.

Вядучы – епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман, вікарый Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, Старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню.

Апісанне:

– прывітальнае слова епіскапа Арэхава-Зуеўскага Панцеляімана;
– роля Царквы ў вырашэнні сацыяльных праблем грамадства;
– у чым адрозненне царкоўнага сацыяльнага служэння ад свецкай сацыяльнай работы;
– пытанні ўзаемадзеяння з епархіяльным архіерэямі;
– задачы і абавязкі кіраўніка епархіяльнага сацыяльнага аддзела;
– адказы епіскапа Панцеляімана на пытанні прадстаўнікоў сацыяльных аддзелаў.

Навучанне праводзіцца дыстанцыйна. У рамках навучальнага працэсу некалькі раз на тыдзень па буднях у 12.00 (па маскоўскім часе) будуць праходзіць інтэрнэт-семінары (сярэдняй працягласцю 45-90 хвілін), а таксама прапаноўвацца для самастойнага азнаямлення навучальныя відэазапісы. Штотыдзень удзельнікам навучання неабходна будзе выконваць заданні па пройдзеным матэрыяле.

Вынікам курсаў павінен стаць праект развіцця сацыяльнай дзейнасці ў епархіі (або благачынні), распрацаваны ўдзельнікамі навучання.

Звярніце ўвагу! Прыняць удзел у навучанні могуць усе жадаючыя, але атрымаць дакументы аб павышэнні кваліфікацыі па заканчэнні курсаў змогуць толькі прадстаўнікі сацыяльных аддзелаў епархій і благачынняў (кіраўнікі і штатныя супрацоўнікі). 

Диакония.ru / Church.by