Патрыяршае спачуванне ў сувязі са смерцю схіепіскапа Дзятлаўскага Пятра

07 чэрвеня 2020

top.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

Яго Высокапраасвяшчэнству, Высокапраасвяшчэннейшаму Паўлу, мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму, Патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі

Яго Высокапраасвяшчэнству, Высокапраасвяшчэннейшаму Гурыю, архіепіскапу Навагрудскаму і Слонімскаму

Духавенству і міранам Навагрудскай епархіі

Вашы Высокапраасвяшчэнствы! Пачэсныя айцы! Дарагія браты і сёстры!

Са смуткам даведаўся пра смерць вікарыя Навагрудскай епархіі схіепіскапа Дзятлаўскага Пятра (Карпусюка). Цяжкая хвароба, выкліканая небяспечнай каронавіруснай інфекцыяй, забрала жыццё яшчэ аднаго служыцеля Божага.

Спачылы многія гады са стараннасцю працаваў у славу Госпада і на карысць Царквы Хрыстовай. Уладыку Пятру давялося несці послух іпадыякана Свяцейшага Патрыярха Пімена, быць эканомам Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры, духаўніком і будаўніком Крыжаўздзвіжанскага Іерусалімскага жаночага манастыра ў Маскоўскай вобласці, а таксама здзяйсняць архіпастырскае служэнне на беларускай зямлі.

Узношу малітвы Чалавекалюбіваму і Вялікадаравітаму Богу аб упакаенні новаспачылага схіепіскапа Пятра ў селішчах нябесных. Літасцівы Гасподзь няхай даруе спачыламу Свайму слузе ўсякі грэх і спадобіць радасці вечнага жыцця.

З глыбокімі спачуваннямі

+КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ

Патрыярхія.ru / Church.by