Патрыяршы Экзарх павіншаваў берасцейцаў з 1000-годдзем горада Брэста
06 верасня 2019Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў жыхароў Брэста з 1000-годдзем гэтага горада — аднаго з самых старажытных у нашай краіне.
Тэкст віншавання
Дарагія браты і сёстры!
Сардэчна віншую вас з юбілейнай датай — 1000-годдзем з дня заснавання горада Брэста.
Брэст — адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. За тысячу гадоў яму давялося перажыць як часы міру, згоды і дабрабыту, так і гады войнаў, смут і неўладкаванняў. Але нават у самыя грозныя ліхалецці Брэст змог выстаяць дзякуючы жыццялюбству, стойкасці і мужнасці сваіх жыхароў.
Усяму свету вядомы подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці, здзейснены ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці яўляе нам сімвал мужнасці і стойкасці, сімвал адвагі і патрыятызму, сімвал здольнасці сумесна пераадольваць смяротную небяспеку і перамагаць.
Сучасны горад Брэст дынамічна развіваецца, радуючы прыгажосцю і гасціннасцю кожнага, хто прыбывае ў яго межы. Берасцейцы любяць свой горад і прыкладаюць усе намаганні для таго, каб Берасцейская зямля квітнела.
Дарагія браты і сёстры, жыхары слаўнага горада, малітоўна жадаю ўсім вам моцнага здароўя, міру, радасці, дапамогі Божай у вашай стваральнай працы! Гораду Брэсту і ўсім жыхарам яго — многія леты!
Са шчырай павагай
+ ПАВЕЛ,
мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі