Патрыяршы Экзарх прыняў удзел у адкрыцці з'езда лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій
14 верасня 202214 верасня 2022 года ў сталіцы Казахстана Нур-Султане адбылося адкрыццё З'езда лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, які праводзіцца казахстанскімі ўладамі ўжо ў сёмы раз.
У форуме ўдзельнічае дэлегацыя Рускай Праваслаўнай Царквы ў наступным складзе: старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Антоній (кіраўнік дэлегацыі), кіраўнік Казахстанскай мітрапалічай акругі мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Казанскі і Татарстанскі Кірыл, намеснік старшыні аддзела знешніх царкоўных сувязяў архімандрыт Філарэт (Булекаў), сакратар Аддзела знешніх царкоўных сувязяў па міжрэлігійных адносінах святар Дзімітрый Сафонаў, памочнік старшыні АЗЦС іерэй Аляксандр Яршоў.
Таксама ў ліку ўдзельнікаў мерапрыемства - Блажэннейшы Патрыярх Іерусалімскі і ўсёй Палесціны Феафіл, мітрапаліт Ахалцыхскі, Тао-Кларджэцкі і Лазскі Феодар (Грузінская Праваслаўная Царква), епіскап Бішкекскі і Кыргызстанскі Савацій.
На форум таксама прыбыў Папа Рымскі Францыск і дэлегацыя Рымска-Каталіцкай Царквы.
З'езд адкрыўся пленарным пасяджэннем на тэму «Роля лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій у духоўным і сацыяльным развіцці чалавецтва ў постпандэмічны перыяд». Мадэратарам выступіў старшыня Сената Парламента Рэспублікі Казахстан М. С. Ашымбаеў.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў З'езду звярнуўся Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан К.К. Такаеў, які заявіў аб «агульнай зацікаўленасці ў захаванні міру і ўмацаванні міжцывілізацыйнага дыялогу» і адзначыў, што «ў эпоху перамен і нявызначанасці сённяшняя сустрэча набывае асаблівае значэнне». Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «У сучасных складаных рэаліях вельмі важна, што рэлігійныя лідары, седзячы за адным сталом, дэманструюць усяму свету прыклад добрай волі, якая пераадольвае любыя рознагалоссі. У гэтым, на мой погляд, палягае галоўная місія і асаблівасць нашага З'езду».
Старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Антоній, які ўзначальвае дэлегацыю Рускай Праваслаўнай Царквы на форуме, абвясціў пасланне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, у якім, у прыватнасці, адзначаецца: «Абраны некаторымі ўладарамі гэтага свету шлях дыктатуры, суперніцтва і канфрантацыі вядзе чалавецтва да гібелі. І ў гэтых умовах менавіта вера здольная ацвярозіць людзей, вярнуць іх на шлях дыялогу і супрацоўніцтва, бо ў традыцыйных рэлігіях застаюцца непарушнымі асноватворныя маральныя прынцыпы чалавечага быцця».
У сваім выступленні мітрапаліт Антоній звярнуў увагу на асаблівую адказнасць рэлігійных лідараў за лёсы людзей у цяперашні складаны перыяд сусветнай гісторыі.
Падчас пленарнага пасяджэння прагучалі таксама выступленні кіраўнікоў і прадстаўнікоў сусветных і традыцыйных рэлігій і відэазварот Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша, пасля чаго адбылася цырымонія ўзнагароджання «Астанінскай міжнароднай прэміяй за ўклад у міжрэлігійны дыялог» і ганаровым медалём З'езда. Адным з узнагароджаных стаў мітрапаліт Валакаламскі Антоній.
У завяршэнне першага дня форуму адбыўся афіцыйны прыём ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, у якім прынялі ўдзел члены царкоўнай дэлегацыі.
Праца З'езда працягнецца 15 верасня.
Фота: mitropolia.kz