Патрыяршы Экзарх узначаліў нараду рэктараў і прарэктараў духоўных навучальных устаноў Беларускай Праваслаўнай Царквы
08 ліпеня 20208 ліпеня 2020 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылася рабочая нарада рэктараў і прарэктараў духоўных навучальных устаноў Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У нарадзе прынялі ўдзел: архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, рэктар Віцебскай духоўнай семінарыі; архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі; архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі; протаіерэй Іаан Задарожын, дырэктар Мінскага епархіяльнага духоўнага вучылішча; прарэктары па навуковай, выхаваўчай і арганізацыйна-гаспадарчай рабоце духоўных школ Беларускага Экзархату.
На сустрэчы абмяркоўваліся падрыхтоўка духоўных школ да ўступных выпрабаванняў, адукацыйны і выхаваўчы працэс у 2020/2021 навучальным годзе, а таксама шэраг пытанняў дысцыплінарнага і тэхнічнага характару.