Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці прастольнага свята і актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі
12 лютага 202412 лютага 2024 года, у дзень памяці ўсяленскіх вялікіх свяціцеляў і вучыцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавустага, Мінская духоўная семінарыя ўрачыста адзначыла актавы дзень.
Напярэдадні ў семінарскім Трохсвяціцельскім храме было здзейснена ўсяночнае трыванне з ліціёй. Богаслужэнне ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, намеснік Свята-Успенскай Жыровіцкай абіцелі.
Познюю Бажэственную літургію ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра здзейснілі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій, епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій, епіскап Друцкі Яўсевій, вікарый Віцебскай епархіі.
Архіпастырам саслужылі старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеянні са свецкімі ўстановамі адукацыі Беларускай Праваслаўнай царквы протаіерэй Фёдар Поўны, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч, старшыня ўзнагароднай камісіі Беларускага Экзархату іерэй Дыянісій Кавалёў, першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Сергій Маўсесян, прарэктар па вучэбнай рабоце Маскоўскай духоўнай акадэміі іерэй Павел Лізгуноў, сакратар Вучонай рады Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі іераманах Лука (Пронскіх), выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі, брація Жыровіцкай абіцелі, клірыкі Навагрудскай епархіі і госці свята ў свяшчэнным сане.
На богаслужэнні прысутнічалі старшыня Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Г.Б. Хоміч, запрошаныя госці, бацькі студэнтаў выпускнога курса.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў. Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам выкладчыка протадыякана Андрэя Скробата.
На малым уваходзе, зважаючы на руплівую працу ў Мінскай духоўнай семінарыі, выкладчык, адказны за працу бібліятэкі семінарыі, архімандрыт Нікадзім (Генералаў) быў удастоены права служэння Бажэственнай літургіі з адкрытымі Царскімі варотамі да Херувімскай песні.
Пасля запрчыснага верша пропаведзь прамовіў студэнт 5-га курса Іван Велясюк. Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын пастаўлення ў чытальнікаў васьмі студэнтаў выпускнога курса Мінскай духоўнай семінарыі, пасля чаго было здзейснена слаўленне тром свяціцелям. Звяртаючыся да прысутных са словам настаўлення, Мітрапаліт Веніямін павіншаваў усіх са святам і асабліва даў наказ новапастаўленым чытальнікам на завяршэнне навучання ў духоўнай школе і пладаноснае служэнне Царкве Хрыстовай.
Падчас святочнай трапезы прагучалі віншаванні гасцей урачыстасці. Па заканчэнні трапезы ў Трохсвяціцельскім храме было зроблена агульнае фота.
Падчас урачыстага сходу ў гонар свята ў актавай зале семінарыі прагучалі прывітанні ў адрас Мінскай духоўнай семінарыі.
Затым прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Агафангел (Будзішын) прадставіў мультымедыйны праект «Высокапраасвяшчэннейшы Сцяфан, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі, як першы рэктар Мінскай духоўнай семінарыі другога адраджэння». Па заканчэнні была абвешчана і праспявана «Вечная памяць» архіпастырам, якія папрацавалі на ніве духоўнай адукацыі.
Уладыка Экзарх звярнуўся да прысутных са словам настаўлення і паднёс у дар бібліятэцы Мінскай духоўнай семінарыі рукапісны арыгінал «Архіерэйскай прысягі», складзенай 8 жніўня 1839 г. пры пастаўленні архімандрыта Міхаіла (Галубовіча) у епіскапа Пінскага, вікарыя Мінскай епархіі.
Зважаючы на руплівую працу на карысць Беларускай Праваслаўнай царквы, царкоўных узнагарод былі ўдастоены выкладчыкі і супрацоўнікі Мінскай духоўнай семінарыі. Шэраг студэнтаў былі адзначаны прэміямі імя мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа Сямашкі.
Далей адбылося падпісанне дагавораў з ВНУ аб двухбаковым супрацоўніцтве. З боку Мінскай духоўнай семінарыі дагаворы падпісаў рэктар протаіерэй Віктар Васілевіч. З боку Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна — рэктар Ю.П. Голубеў; з боку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы — прарэктар па выхаваўчай рабоце В. В. Сянько; з боку Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта — прарэктар па вучэбнай рабоце дацэнт Я. М. Рытвінская.
Па заканчэнні афіцыйнай часткі адбыўся канцэрт. У праграме ў выкананні мужчынскага хору семінарыі і змешанага хору пад кіраваннем куратара кваліфікацыі «Рэгент» аддзялення царкоўных мастацтваў І.К. Цімашэнкавай, хору навучэнцаў Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа, а таксама ў выкананні студэнтаў, выкладчыкаў і дзяцей выкладчыкаў прагучалі царкоўныя і свецкія харавыя і інструментальныя творы.
Завяршыліся ўрачыстасці адкрыццём у бібліятэцы семінарыі выставы, прысвечанай 460-годдзю выданню «Апостала» дыякана Івана Фёдарава. Экскурсію па экспазіцыі правёў прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі дацэнт А. В. Слесараў.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,