Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі наведаў прыём у пасольстве Ісламскай Рэспублікі Іран
11 лютага 201911 лютага 2019 года ў пасольстве Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь адбыўся ўрачысты прыём з нагоды 40-годдзя перамогі Ісламскай рэвалюцыі ў Іране.
Па запрашэнню Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Ісламскай Рэспублікі Іран Мастафы Авейсі ў мерапрыемстве прыняў удзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Удзел у прыёме таксама прынялі кіраўнікі і супрацоўнікі акрэдытаваных у Беларусі дыпламатычных місій, прадстаўнікі дзяржаўных структур, дзеячы навукі і культуры, прадстаўнікі традыцыйных канфесій.