Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі павіншаваў Прадстаяцеля Рускай Царквы з днём тэзаімяніцтва
24 мая 2017Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, накіраваў Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу віншаванне з днём тэзаімяніцтва.
Тэкст віншавання
Яго Свяцейшаству,
Свяцейшему Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу
Ваша Свяцейшаства, Свяцейшы Уладыка і Айцец!
ХРЫСТОС УВАСКРЭС!
У дзень памяці Нябеснага Заступніка пачціва прашу Вас прыняць ад імя епіскапату, святароў, манаскіх асоб і міран Беларускай Праваслаўнай Царквы і ад сябе асабіста шчырае і сардэчнае віншаванне!
Услаўляючы подзвіг святых роўнаапостальных настаўнікаў Славянскіх Кірыла і Мяфодзія, мы бачым, што Вы, Ваша Свяцейшаства, дбайна наследуючы іх руплівасці, цалкам прысвячаеце сябе служэнню Царкве Хрыстовай і Вашай шматмільённай пастве ва ўсіх кутках зямнога шара.
Усе мы, верныя дзеці Рускай Праваслаўнай Царквы, сёння з асаблівай шчырасцю ўзносім падзячныя малітвы Уваскрэсшага Госпада нашага Ісуса Хрыста за тое, што Ён спадобіў нас жыць у благадны час, калі Царква Руская ўпрыгожваецца і множыцца.
Мы шчыра дзякуем Богу і Вам, Ваша Свяцешаства, за Вашу бацькоўскую любоў і малітоўную падтрымку беларускага народа.
У гэты ўрачысты і радасны дзень для ўсёй царкоўнай паўнаты мы малітоўна жадаем Вам, Ваша Свяшаства, моцнага здароўя, сілы духу, душэўнага міру, дабрабыту і ўсемагутнай дапамогі Божай у Вашым высокім і нялёгкім Першасвяціцельскім служэнні.
Няхай Усяміласцівы Гасподзь па малітвах Вашага нябеснага заступніка ўмацуе Вашу Святыню ў Вашых апостальскай працы ў славу Святой Праваслаўнай Царквы.
Многая і благая лета Вам, Ваша Свяцейшаства!
Прашу Вашых Першасвяціцельскіх малітваў і благаславення
Вашага Свяцейшасці недастойны паслушнік
Павел,
мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
24 мая 2017 г.
Мінск