Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстым акце, прысвечаным 10-годдзю Памеснага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы і Патрыяршай інтранізацыі

01 лютага 2019

top.jpg

31 студзеня 2019 года ў Вялікай зале Дзяржаўнага Крамлёўскага палаца горада Масквы адбыўся ўрачысты акт, прысвечаны 10-годдзю Памеснага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы 2009 года і інтранізацыі Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Ва ўрачыстым акце ў Крамлі прынялі ўдзел Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін і Патрыярх Кірыл.

На святочным мерапрыемстве прысутнічалі: Блажэннейшы Патрыярх Антыяхіі і ўсяго Усходу Іаан Х; Свяцейшы Патрыярх Сербскі Ірыней; Блажэннейшы Мітрапаліт Чэшскіх зямель і Славакіі Расціслаў; Блажэннейшы Мітрапаліт усёй Амерыкі і Канады Ціхан; мітрапаліт Такійскі і ўсяе Японіі Данііл і члены адпаведных дэлегацый.

Удзел ва ўрачыстым акце прынялі таксама дэлегацыі Александрыйскай, Грузінскай, Румынскай, Балгарскай і Польскай Праваслаўных Цэркваў.

На ўрачыстасці таксама прысутнічалі: дэлегацыя Армянскай Апостальскай Царквы на чале з архіепіскапам Езнікам, старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Армянскай Апостальскай Царквы; дэлегацыя Сусветнай рады цэркваў на чале з генеральным сакратаром СРЦ пастарам доктарам Олафам Фюкселем Твейтам; старшыня Духоўнага упраўлення мусульман Каўказа, сустаршыня Міжрэлігійнай рады СНД шэйх-уль-іслам Алахшукюр Пашазадэ і дэлегацыя Азербайджана; дэлегацыя Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У вялікай зале Дзяржаўнага Крамлёўскага палаца знаходзіліся пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы: мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій, Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. 

detail20190131-VSN_8859-обр.jpg

У ліку ўдзельнікаў урачыстага акту былі таксама: Прэзідэнт Рэспублікі Малдова І. М. Дадон; старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі У. І. Мацвіенка; старшыня Дзяржаўнай Думы ФС РФ В. В. Валодзін; Генеральны пракурор Расійскай Федэрацыі Ю. Я. Чайка; мэр Масквы С. С. Сабянін; в. а. губернатара Санкт-Пецярбурга А. Дз. Бяглоў; жонка старшыні ўрада РФ Д. А. Мядзведзева С. У. Мядзведзева, а таксама паўнамоцныя прадстаўнікі прэзідэнта РФ у федэральных акругах Расіі, высокія прадстаўнікі дзяржаўнай улады, епіскапат і духавенства Рускай Праваслаўнай Царквы, рэлігійныя і грамадскія дзеячы, парламентарыі, члены дыпламатычнага корпуса, дзеячы навукі і культуры, шматлікія ўдзельнікі Калядных адукацыйных чытанняў.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл і У. У. Пуцін занялі месцы ў першым радзе глядзельнай залы. Прысутным быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Шлях» рэжысёра Э. Тухарэлі.

Затым да прысутных звярнуўся Уладзімір Пуцін. Прэзідэнт Расіі павіншаваў Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы з 10-й гадавінай Патрыяршай інтранізацыі, пажадаўшы Яго Свяцейшасці бадзёрасці, даўгалецця, новых поспехаў у архіпастырскай працы.

Са словам да ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства звярнуўся Свяцейшы Патрыярх Кірыл.

Затым адбыўся святочны канцэрт. На сцэне Дзяржаўнага Крамлёўскага палаца выступіў зводны хор Рускай Праваслаўнай Царквы, які складаецца з 700 спевакоў-прадстаўнікоў дзіцячых, змешаных і мужчынскіх хораў з розных рэгіёнаў Расіі. Рэгенты зводнага хору сталі святар Сергій Голеў, заслужаны артыст РФ А. Пузакоў, В. Волкава. Салісты — заслужаная артыстка РФ Ганна Грачышкіна (сапрана), лаўрэат міжнародных конкурсаў Паліна Шамаева, Аляксей Татарынцаў, Міхаіл Мілер, Сяргей Валчкоў, протаіерэй Марк Ермалаеў, іерадыякан Ювеналій (Лапшын), протадыякан Сергій Гайдаш. Вядучымі ўрачыстага акту былі народныя артысты Расіі Дзмітрый Пяўцоў і Вольга Драздова. У канцэртнай праграме прагучалі творы Д. Алеманава, В. Зіноўева, С. Рахманінава, П. Часнакова, архімандрыта Матфея (Мармыля), Г. Свірыдава, І. Дунаеўскага, Т. Хрэннікава, С. Тулікава, А. Мікіты.

Па заканчэнні канцэрту Свяцейшы Патрыярх зноў звярнуўся да ўдзельнікаў урачыстага акта:

«У завяршэнне гэтага выдатнага вечара і цудоўнага канцэрта я хацеў бы сардэчна падзякаваць усім арганізатарам, выканаўцам і ўсім вам, мае дарагія, за тое, што вы былі разам са мной на працягу гэтых 10 гадоў. І, спадзяюся, будзеце і надалей са сваім Патрыярхам.

Будзем прасіць Бога, каб ён адкрыў перад намі шлях у будучыню, на якім не можа не быць цяжкасцяў, але які абавязкова павінен нас прывесці да тых мэтаў, якія Сам Гасподзь паказвае ўсім нам, Сваёй Царкве і нашаму пабожнаму народу. Усім вам сардэчна дзякую».

Пасля ўрачыстага акту ў Трапезных палатах кафедральнага саборнага Храма Хрыста Спасіцеля адбыўся прыём з нагоды 10-годдзя Памеснага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы і інтранізацыі Свяцейшага Патрыярха Кірыла.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by