Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у пасяджэнні Сусветнага рускага народнага сабора
01 лістапада 20181 лістапада 2018 года ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы горада Масквы адбылося пасяджэнне ХХІІ Сусветнага рускага народнага сабора (СРНС).
Пасяджэнне адкрылі Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
Удзел у працы Сабора прынялі прадстаўнікі ўсіх галін улады, палітыкі, лідары грамадскіх аб'яднанняў, дзеячы навукі, адукацыі і культуры, рэлігійныя лідары. На Саборы прысутнічаў і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Пасля пленарнага пасяджэння адбыўся святочны канцэрт.
Як праінфармавала прэс-служба СРНС, у гэтым годзе Сусветны рускі народны сабор святкуе 25-гадовы юбілей. Гэтая дата мае важнае значэнне для членаў і партнёраў сабора як у Расіі, так і за мяжой.
Міжнародная грамадская арганізацыя «Сусветны рускі народны сабор» была заснавана ў 1993 годзе. Кіраўніком СРНС з'яўляецца Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. З 2005 года сабору быў прадстаўлены спецыяльны кансультатыўны статус пры ААН.
Фота: прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі