Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі
21 чэрвеня 201721 чэрвеня 2017 года ў гісторыка-культурным праваслаўным цэнтры «Адкрыццё» ў Маскве адбылося чарговае пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяконіі.
Работу пасяджэння ўзначаліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.
Пасля дакладаў кіраўнікоў рабочых груп і па выніках дыскусіі былі ўтвораны новыя рабочыя групы для дэталёвай працы па асобных пытаннях, а таксама складзены план працы Камісіі, які прадугледжвае правядзенне профільных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў.