Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выказаў спачуванне ў сувязі з катастрофай у Бейруце

05 жніўня 2020

top.jpg

Увечары 4 жніўня ў порце Бейрута прагрымеў магутны выбух, які забраў жыцці мноства людзей. Мітрапаліт Павел выказаў ганароваму консулу Ліванскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спачуванне ў сувязі з трагедыяй.

Ганароваму Консулу Ліванскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадару Гефара Алі Сліму

Шаноўны спадар Ганаровы Консул!

Выказваю Вам і ў Вашай асобе ўраду і народу Ліванскай Рэспублікі глыбокае спачуванне ў сувязі з трагедыяй,  якая адбылася ў горадзе Бейруце, — жахлівым выбухам, у выніку якога больш за сотню чалавек загінулі, тысячы атрымалі цялесныя пашкоджанні, многія засталіся без даху над галавой.

Разам з вернымі дзецьмі Беларускай Праваслаўнай Царквы падзяляю смутак ліванскага народа. Мы молімся Госпаду аб спачыне душ загінуўшых і выздараўленні параненых. Жадаем стойкасці і цярпення ўсім, хто ў гэты час працуе над ліквідацыяй наступстваў катастрофы і выратаваннем людзей.

Са шчырым спачуваннем

+ Павел, 

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

5 жніўня 2020 года

Church.by