Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выступіў з дакладам на канферэнцыі «Свяціцель Ігнацій (Бранчанінаў): 150-годдзе з дня смерці»
27 мая 201727 мая 2017 года па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Зале Царкоўных Сабораў Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве адбылася канферэнцыя «Свяціцель Ігнацій (Бранчанінаў): 150-годдзе з дня смерці».
Арганізатарам мерапрыемства выступіў Фонд свяціцеля Васілія Вялікага.
З дакладам на канферэнцыі выступіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Таксама былі прадстаўлены даклады і вітанні: мітрапаліта Казанскага і Татарстанскага Феафана; мітрапаліта Архангельскага і Халмагорскага Данііла; мітрапаліта Стаўрапальскага і Нявіннамыскага Кірыла; архіепіскапа Пясочанскага і Юхнаўскага Максіміліяна; архіепіскапа Вярэйскага Яўгенія, старшыні Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы, рэктара Маскоўскіх духоўных школ; ігуменні Уваскрасенскага Навадзевічага манастыра ў Санкт-Пецярбургу Сафіі (Сілінай); протаірэя Уладзіміра Вараб'ёва, рэктара Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта; протаіерэя Андрэя Ткачова, клірыка Маскоўскай епархіі; Канстанціна Валер'евіча Малафеева, заснавальніка Фонда свяціцеля Васілія Вялікага; Аляксея Ільіча Осіпава, прафесара Маскоўскай духоўнай акадэміі.
Свяціцель Ігнацій (у свеце Дзмітрый Аляксандравіч Бранчанінаў), епіскап Каўказскі і Чарнаморскі (1807 — 1867), вядомы ў праваслаўным свеце як падзвіжнік набожнасці, строгі прыхільнік аскетычнай традыцыі, стваральнік выдатных духоўных твораў, таленавіты царкоўны адміністратар, міратворац, чалавек высокай духоўнасці і культуры. Паходзіў з дваранскага сямейства Бранчанінавых. З адзнакай скончыў Ваенна-інжынернае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу. Ва ўзросце 20 гадоў паступіў паслушнікам у Аляксандра-Свірскі манастыр, пад духоўнае кіраўніцтва іераманаха Леаніда (Наголкіна), будучага Опцінскага старца. У 1831 годзе пастрыжаны ў манаства з імем Ігнацій, у тым жа годзе пасвечаны ў іерадыякана, а затым і ў іераманаха. У 1857 годзе хіратанісаны ў епіскапа Каўказскага і Чарнаморскага. За чатыры гады знаходжання на кафедры ў складаных ваенных умовах ўмацаваў пазіцыі Праваслаўя на Каўказскай зямлі, паклапаціўся аб паляпшэнні побыту і павышэнні адукацыі духавенства, напісаў шэраг твораў пра духоўнае жыццё чалавека паводле Евангелля і святаайцоўскага вучэння. У 1861 годзе па прычыне цяжкай хваробы выйшаў на спачын. Адышоў да Госпада ў Мікола-Бабаеўскім манастыры каля Кастрамы ў 1867 годзе. Прылічаны да ліку святых Памесным Саборам Рускай Праваслаўнай Царквы 1988 года.