Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін

25 жніўня 2020

top.jpg

25 жніўня 2020 года ў Данілавым манастыры горада Масквы пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося чарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.

Свяшчэнны Сінод прыняў да ўвагі прашэнне Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла аб вызваленні ад пасады Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, выказаўшы яму падзяку за панесеную працу.

Уладыка Павел прызначаны мітрапалітам Екацярынадарскім і Кубанскім, кіраўніком Кубанскай мітраполіі.

Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін. За ім захавана часовае кіраванне Барысаўскай епархіяй.

Патрыярхія.ru / Church.by