Старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па турэмным служэнні наведаў следчы ізалятар у Баранавічах

07 ліпеня 2017

top.jpg

5 ліпеня старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па турэмным служэнні святар Георгій Лапухоў наведаў СІЗА № 6 горада Баранавічы.

Айцец Георгій азнаёміўся з добраўпарадкаваннем малітоўнага памяшкання для падследных, наведаў камеры для мужчын, жанчын і непаўналетніх.

Старшыня Сінадальнага аддзела перадаў у малітоўнае памяшканне СІЗА напісаны абраз Божай Маці і больш за 200 кніг.

Сhurch.by