Прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта абмеркавалі вопыт і перспектывы супрацоўніцтва

02 чэрвеня 2017

top.jpg

2 чэрвеня 2017 года ў канферэнц-зале прыхадскога комплексу храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Тарасава Мінскага раёна адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага кіравання і Беларускай Праваслаўнай Царквой на тэму: «Аб ходзе выканання праграмы супрацоўніцтва паміж Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой».

Удзел у пасяджэнні прынялі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; Леанід Паўлавіч Гуляка, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, старшыня Каардынацыйнага савета; генерал-маёр Лапо Анатоль Пятровіч, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы; архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; прадстаўнікі кіруючага складу Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінскага гарвыканкама; кіраўнікі і супрацоўнікі Сінадальных аддзелаў і камісій Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама святары, якія нясуць послух у галіне пастырскага акармлення воінаў-пагранічнікаў.

Перад пачаткам пасяджэння епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін па благаславенню Патрыяршага Экзарха здзейсніў у храме Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, малебен на пачатак добрай справы.

Затым удзельнікі пасяджэння ўсклалі кветкі да месца пахавання воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Урачыстая цырымонія адбылася з удзелам узорна-паказальнага аркестра органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і роты ганаровай варты органаў пагранічнай службы.

Протаіерэй Сергій Кузьмянкоў, настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы і старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь, азнаёміў гасцей прыхода з фотавыставай «Пад заступніцтвам Святога Міхаіла», прысвечанай узаемадзеянню Беларускай Праваслаўнай Царквы і органаў пагранічнай службы. Аўтар фоталетапісу — Уладзімір Іосіфавіч Часнык.

Пасяджэнне Каардынацыйнага савета адкрылася прывітальным словам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Паўлавіча Гулякі, які, у прыватнасці, нагадаў, што пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой было заключана яшчэ ў 2003 годзе. У 2008 годзе пагадненне было дапоўнена, і цяпер у яго рамках праводзіцца актыўная рознабаковая праца, накіраваная на духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне асабістага складу пагранічных войскаў.

Прысутных вітаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Уладыка павіншаваў воінаў-пагранічнікаў з прафесійным святам, які адзначаўся 28 мая, і пажадаў ім дапамогі Божай у служэнні Айчыне і пабожнаму народу. Па словах уладыкі, аналіз шматвяковай беларускай гісторыі прыводзіць да высновы, што Беларусь пераадолела мноства выпрабаванняў, адрадзілася пасля разбуральных войнаў, стала мірнай, незалежнай і квітнеючай дзяржавай дзякуючы духоўнай сіле народа, крыніцай якой з'яўляецца вера ў Бога і вернасць Айчыне. На думку мітрапаліта Паўла, трыадзіная любоў да Бога, Бацькаўшчыны і навакольных людзей заўсёды была і па гэты дзень застаецца асновай беларускага народа і яго хрысталюбівага войска. Працы праваслаўных святароў у сферы духоўнага акармлення афіцэраў і салдат памежных войскаў знаходзяць поўнае разуменне і падтрымку з боку Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. «Каб навучыць людзей непахісна стаяць на граніцы і абараняць жыццёвыя інтарэсы дзяржавы, трэба навучыць кожнага стаяць на варце сваёй душы. У гэтым працэсе нам дапамагае Святая Царква Хрыстова, якая захоўвае запаведзі Гасподнія», — падкрэсліў Патрыяршы Экзарх.

Далей удзельнікаў пасяджэння вітаў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Лапо Анатоль Пятровіч. Ён, у прыватнасці, канстатаваў, што на дадзены момант склалася ўстойлівая сістэма ўдзелу святароў у мерапрыемствах пагранічных войскаў, і адзначыў, што існае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржпагранкамітэтам і Беларускай Праваслаўнай Царквой спрыяе павышэнню эфектыўнасці духоўна-маральнага выхавання вайскоўцаў.

З дакладамі выступілі:

- генерал-маёр Маісеенка Уладзімір Рыгоравіч, намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь — «Аб ходзе рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве паміж органамі пагранічнай службы і Беларускай Праваслаўнай Царквой»;

- пратаіерэй Ігар Альшанаў, настаяцель прыхода храма святога Архангела Міхаіла ў горадзе Гомелі — «Шляхі рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і органамі пагранічнай службы на прыкладзе Гомельскай епархіі БПЦ і Гомельскай пагранічнай групы»;

- Уладзімір Уладзіміравіч Перашчук, начальнік аддзялення выхаваўчай работы Пінскага пагранічнага атрада — «Аб арганізацыі ваенна-патрыятычных, спартыўных злётаў праваслаўнай моладзі (на прыкладзе правядзення ў Пінскім пагранічным атрадзе 11-га ваенна-патрыятычнага спартыўнага злёту ў 2016 годзе)»;

- іерэй Аляксандр Шэлест, настаяцель прыхода храма роўнаапостальнага князя Уладзіміра ў горадзе Смаргонь — «Значэнне і роля вайсковага храма ў гонар прападобнага Сергія Раданежскага Лідскага пагранічнага атрада ў жыцці воінскага калектыву»;

- палкоўнік Максім Віктаравіч Літвінскі, намеснік начальніка Гродзенскай пагранічнай групы па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню — «Аб практыцы рэалізацыі ў Гродзенскай пагранічнай групе пагаднення аб узаемадзеянні з Беларускай Праваслаўнай Царквой»;

- маёр Аляксей Валянцінавіч Навуменка, намеснік начальніка 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню — «Аб удзеле ваеннаслужачых органаў пагранічнай службы ў Астрожскіх чытаннях»;

- протаіерэй Сергій Кузьмянкоў, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь, настаяцель прыходу храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Тарасава — «Астрожскія чытанні як метад духоўнай асветы вайскоўцаў».

Падводзячы вынікі пасяджэння Каардынацыйнага савета, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка падзякаваў удзельнікам за плённую працу і адзначыў каштоўнасць вопыту, назапашанага ў рамках супрацоўніцтва Дзяржаўнага памежнага камітэта і Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Church.by

Фотарэпартаж