Навігатар: Навіны

Прайшло чарговае пасяджэнне Епархіяльнага савета Брэсцкай епархіі

18 ліпеня 2018

top.jpg

13 ліпеня 2018 года пад старшынствам архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана адбылося чарговае пасяджэнне Епархіяльнага савета Брэсцкай епархіі.

У ходзе работы пасяджэння абмяркоўваліся пытанні царкоўнага жыцця, таксама прысутныя былі азнаёмлены з цыркулярнымі лістамі і праведзенай працай за справаздачны перыяд.

Па заканчэнні мерапрыемства ўладыка Іаан прадставіў Епархіяльнаму савету новага сакратара Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення, благачыннага цэркваў Жабінкаўскай акругі, настаяцеля храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Жабінка протаіерэя Сергія Петрусевіча, уручыўшы адпаведны ўказ Яго Высокапраасвяшчэнства і благаславіўшы на малітоўную памяць Сукневіцкай іконай Прасвятой Багародзіцы.

Архіпастыр сардэчна падзякаваў протаіерэю Пятру Рамановічу за шчырае 20-гадовае нясенне послуху сакратара Брэсцкай епархіі, пажадаўшы крэпасці духоўных і цялесных сіл і ўручыўшы на малітоўную памяць ікону святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла.

У завяршэнне ўдзельнікам было выканана мнагалецце.

Брэсцкая епархія / Church.by