-
01 верасня 2019
Гасцямі ўрачыстасці сталі выхаванцы Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей і падлеткаў, якія засталіся без апекі бацькоў. Епіскап Полацкі Ігнацій, які ўзначальваў богаслужэнне, уручыў хлопцам і дзяўчатам на малітоўную памяць кнігі, а школе-інтэрнату перадаў у дар мікрафоны і стойкі да іх.
падрабязна » -
30 жніўня 2019
Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 23 жніўня 2019 года (журнал № 39) старшынёй Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ прызначаны іерэй Мікалай Шульмін, клірык прыхода храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска.
падрабязна » -
Стартавала XXVI навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў»
29 жніўня 2019Раніцай 28 жніўня, у свята Успення Прасвятой Багародзіцы, са Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска выправілася ў шлях XXVI навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў». Канчатковым пунктам экспедыцыі стане Слонім, дзе 1 верасня адбудзецца маштабнае святкаванне Дня беларускага пісьменства.
падрабязна » -
У Грэцыі завяршылася чарговая змена катэхізацыйнага лагера «Крынічка» для беларускіх дзяцей
17 жніўня 2019У лагеры адпачывалі 35 дзяўчынак-падлеткаў з сем'яў вернікаў Увядзенскага, Богаяўленскага і Серафімаўскага прыходаў горада Мінска, з сем'яў святароў Беларускага Экзархату, а таксама сем'яў супрацоўнікаў Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
У Гомелі прайшла навуковая канферэнцыя, арганізаваная Камісіяй па кананізацыі святых
17 ліпеня 201916 ліпеня 2019 года ў будынку Гомельскага епархіяльнага ўпраўлення прайшла II навуковая канферэнцыя «Святыя Белай Русі: актуальныя пытанні шанавання і праслаўлення», прысвечаная 35-годдзю ўстанаўлення святкавання Сабору Беларускіх святых.
падрабязна » -
13 ліпеня 2019
13 ліпеня, у дзень святкавання Сабору слаўных і ўсяхвальных 12-ці Апосталаў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у горадзе Мінску здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар святога праведнага страстацерпца Яўгенія (Боткіна), а затым здзейсніў у гэтым храме Бажэственную літургію.
падрабязна » -
12 ліпеня 2019
У прэс-цэнтры Дома прэсы (Мінск) прайшла прэс-канферэнцыя «Подзвіг навамучанікаў ў прызме этычнага абавязку ўрача», прымеркаваная да асвячэння першага храма ў Рэспубліцы Беларусь у гонар святога праведнага страстацерпца Яўгенія Боткіна, урача.
падрабязна » -
З 2 па 4 жніўня ў Жыровічах пройдзе XXII семінар «Анастасіс»
08 ліпеня 2019Сустрэчы «Анастасіс» прызначаныя для ўсіх, каму важныя пытанні духоўнага і асобаснага развіцця, хто шукае ўмацавання сямейных узаемаадносін, каго закранае тэма наркатычнай і іншых залежнасцяў. Тэма XXII семінара: «Даручэнне нашай волі і жыцця Богу як крок да свабоды».
падрабязна » -
06 ліпеня 2019
Па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы святар Георгій Лапухоў з 1 па 4 ліпеня прымаў удзел у рабоце Міжнароднай канферэнцыі турэмных капеланаў Еўропы, якая праходзіла на базе Цэнтра культуры Сэн-Тама ў Страсбургу (Францыя).
падрабязна » -
04 ліпеня 2019
8 ліпеня ў Доме прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя, БПЦ і беларускіх гісторыкаў. 12 ліпеня ў канферэнц-зале Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе адкрытая навукова-практычная лекцыя «Этычныя выклікі XXI стагоддзя». Лекцыю правядзе кіраўнік Маскоўскага НДІ пульманалогіі, доктар медыцынскіх навук Аляксандр Чучалін. Асвячэнне храма ў гонар страстацерпца Яўгенія Боткіна адбудзецца 13 ліпеня. Чын асвячэння і Бажэственную літургію ў храме ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
Адбылася ХХIV Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі
04 ліпеня 20193 ліпеня ў Сінадальным цэнтры сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы прайшла ХХIV Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі 13 епархій Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
Выйшаў чарговы нумар «Весніка Сінадальнага цэнтра сектазнаўства»
02 ліпеня 2019У пачатку нумара традыцыйна прадстаўлены анонсы канферэнцый, прысвечаных тэме сектазнаўства ці маючых асобныя секцыі па тэме нетрадыцыйных рэлігійных рухаў. У дадзеным выпуску апублікавана некалькі артыкулаў, якія прапануюць крытэрыялогію вызначэння навукі і псеўданавукі.
падрабязна » -
28 чэрвеня 2019
Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы запрашае да ўдзелу ў інтэрнэт-конкурсе метадычных распрацовак у галіне рэлігійнай адукацыі і духоўна-маральнага выхавання «Скарбніца мудрасці». Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 1 лістапада.
падрабязна » -
Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню БПЦ падвёў вынікі конкурсу творчасці асуджаных
28 чэрвеня 201928 чэрвеня адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу «Вера ў маім сэрцы — духоўнасць без межаў», які штогод праводзіць Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы сярод асоб, якія адбываюць тэрміны пакарання ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
У Гродна адбыўся Рэспубліканскі ваенна-патрыятычны злёт праваслаўнай моладзі
25 чэрвеня 2019Форум, арганізаваны Сінадальным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь, стаў ужо трынаццатым па ліку.
падрабязна »