Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню БПЦ падвёў вынікі конкурсу творчасці асуджаных

28 чэрвеня 2019

top.jpg

28 чэрвеня адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу «Вера ў маім сэрцы — духоўнасць без межаў», які штогод праводзіць Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы сярод асоб, якія адбываюць тэрміны пакарання ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь.

З усіх абласных упраўленняў Дэпартамента на конкурс паступілі лепшыя працы, якія занялі прызавыя месцы ў адпаведных рэгіёнах. Паступіўшыя работы былі разнастайнымі — у іх лік увайшлі іконы, малюнкі, карціны, разьбяныя драўляныя вырабы.

Журы выніковага конкурсу ўзначалілі: старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы святар Георгій Лапухоў і намеснік начальніка ўпраўлення па арганізацыі папраўчага працэсу Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік А. П. Кралько.

Першае месца было прысуджана працы, якая прыбыла з ЛПП № 7, другое — працы з ПК-15, трэцяе — працы з ПК-14.

Кожнаму пераможцу будзе ўручаны каштоўны падарунак ад Сінадальнага аддзела.

Church.by