Адбылася сустрэча мітрапаліта Паўла з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
14 лютага 201914 лютага 2019 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадаром Томашам Перніцкім.
У сустрэчы прынялі ўдзел: епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі, і протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі.
Сустрэча насіла характар знаёмства. Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і кіраўнік чэшскай дыпламатычнай місіі абмеркавалі пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.