Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха з паслом Германіі ў Беларусі
03 чэрвеня 20193 чэрвеня 2019 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь спадаром Петэрам Дэтмарам.
Сустрэча была прымеркавана да завяршэння дыпламатычнай місіі спадара Петэра Дэтмара ў Рэспубліцы Беларусь.
У сустрэчы прыняў удзел сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар упраўлення спраў Мінскай Экзархіі протаіерэй Андрэй Волкаў.
Падчас гутаркі Патрыяршы Экзарх і спадар пасол абмеркавалі шэраг духоўна-адукацыйных і сацыяльных праектаў, якія ажыццяўляюцца Беларускай Праваслаўнай Царквой у супрацоўніцтве з прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій Германіі.
Напрыканцы сустрэчы бакі абмяняліся памятнымі падарункамі.