Адбылося першае пленарнае пасяджэнне Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы
29 лістапада 201729 лістапада 2017 года ў Зале царкоўных сабораў кафедральнага саборнага Храма Хрыста Спасіцеля ў горадзе Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла пачалося першае пленарнае пасяджэнне Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы.
На Сабор прыбылі архіпастыры Маскоўскага Патрыярхату з Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Азербайджана, Казахстана, Кіргізіі, Латвіі, Літвы, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана, Эстоніі, а таксама краін далёкага замежжа, у якіх існуюць епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы.
Старшынёй Архіерэйскага Сабора, згодна са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы з'яўляецца Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі.
У прэзыдыум Сабора ўвайшлі пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода: Блажэннейшы мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.
Таксама ў склад прэзідыума ўвайшлі Праасвяшчэнныя ўладыкі, запрошаныя для ўдзелу ў зімовай сесіі Сінода: мітрапаліт Кіраваградскі і Новаміргарадскі Іасаф; епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; епіскап Кызыльскі і Тывінскі Феафан; епіскап Новарасійскі і Геленджыкскі Феагност; епіскап Севераморскі і Умбскі Мітрафан.
Акрамя таго, згодна з рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 28 лістапада 2017 года (журнал № 104), прымаючы пад увагу важнасць удзелу ў кіраўніцтве працай Архіерэйскага Сабора прадстаяцеляў аўтаномных і самакіравальных частак Маскоўскага Патрыярхату, у склад Свяшчэннага Сінода на час працы Сабора і ў прэзідыум былі ўключаны: мітрапаліт Такійскі і ўсяе Японіі Данііл; мітрапаліт Усходне-Амерыканскі і Нью-Ёркскі Іларыён; мітрапаліт Рыжскі і ўсяе Латвіі Аляксандр, мітрапаліт Талінскі і ўсяе Эстоніі Карнілій.
Свяцейшы Патрыярх Кірыл пракаменціраваў шэраг пунктаў рэгламенту Сабора і абвясціў парадак дня Сабора.
Прысутныя прынялі рэгламент і парадак дня, зацвердзілі састаў мандатнай, рэдакцыйнай і падліковай камісій.
Сакратаром Архіерэйскага Сабора быў абраны мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі. Паводле Статута, сакратар нясе «адказнасць за забеспячэнне Сабора неабходнымі рабочымі матэрыяламі і за вядзенне пратаколаў».
Старшынёй мандатнай камісіі абраны архіепіскап Берлінскі і Германскі Марк; старшынёй рэдакцыйнай камісіі — мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; старшынёй падліковай камісіі — мітрапаліт Горлаўскі і Славянскі Мітрафан.
Свяцейшы Патрыярх Кірыл таксама прадставіў групу памочнікаў і кансультантаў.
Старшыня рэдакцыйнай камісіі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел абвясціў прывітанні, якія паступілі ў адрас Архірэйскага Сабора: Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна; Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі; Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Ігара Мікалаевіча Дадона; Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Абішавіча Назарбаева.
З асноўным дакладам аб жыцці і дзейнасці Рускай Царквы перад Саборам выступіў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.