Адбыўся сход духавенства Навагрудскай епархіі
24 жніўня 2017Адкрыў пасяджэнне кіраўнік епархіі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка ахарактарызаваў жыццё епархіі за апошнія два месяцы, якія прайшлі з мінулага епархіяльнага сходу. Сярод значных падзей былі адзначаны наступныя: асвячэнне крыжа і купала для будуемых храмаў у вёсках Хадзевічы і Сялявічы Слонімскага раёна і капліцы ў в. Мількановічы Дзятлаўскага раёна.
Архіерэй даў станоўчую ацэнку праведзеным епархіяльным мерапрыемствм: хрэснаму ходу ў Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр, моладзеваму злёту, які праходзіў у Карэлічах, а таксама трохдзённага велапрабегу.
У цэлым станоўча быў ацэнены ўдзел клірыкаў Навагрудскай епархіі у мерапрыемствах, прысвечаных Дню сям'і, які адзначаецца ў дзень памяці свв. Пятра і Фяўронні Мурамскіх. Адзначана праца клірыкаў у дзіцячых летніх лагерах, асабліва ў лагеры «Свіцязь».
Уладыка заклікаў клірыкаў, што сабраліся, надаваць яшчэ больш увагі справам міласэрнасці, «быць шчодрымі для бліжніх», а ў сувязі з надыходзячым новым навучальным годам — асаблівую ўвагу надаць працы ў нядзельных і свецкіх школах. Інфармацыю аб праведзеных мерапрыемствах архіерэй заклікаў падаваць своечасова, таму што епархіяльны сайт з'яўляецца «тварам епархіі».
З дакладам аб рашэннях Епархіяльнай рады ад 24 жніўня бягучага года выступіў сакратар Навагрудскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Анатоль Герасімук. У сваім дакладзе айцец Анатоль асаблівую ўвагу надаў яшчэ маючым адбыцца мерапрыемствам у гонар 700-годдзя ўтварэння Навагрудскай епархіі, распаўсюджванню інфармацыі пра свяціцеля Георгія Каніскага, 300-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца ў гэтым годзе ў Беларусі, а таксама хрэснаму ходу ў дзень памяці прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага (5-6 верасня).
З дакладам аб рабоце ў школах у наступным навучальным годзе, а таксама аб удзеле ў конкурсе «Прыгажосць Божага свету» і школьнай канферэнцыі «Гісторыя даўжынёй у 700 гадоў», прысвечанай жыццю Навагрудскай епархіі, выступіла кіраўнік Аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі епархіі Святлана Леанідаўна Місцюкевіч.
Аб правядзенні традыцыйнага міжепархіяльнага фестывалю-конкурсу праваслаўных песнапенняў «Слава ў вышынях Богу» прысутным распавёў протаіерэй Генадзь Логін.
У завяршэнне сходу духавенства са словам настаўлення аб сэнсе жыцця чалавека, хваробах, пакутах і смерці да прысутных звярнуўся духаўнік Навагрудскай епархіі протаіерэй Уладзімір Гушча.