Адбылося пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы
21 лютага 202120 лютага 2021 года ў Свята-Успенскім Жыровіцкім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, на якім абмяркоўваліся бягучыя пытанні, звязаныя з жыццём Царквы і грамадства.
Журналы пасяджэння Сінода Беларускага Экзархату, у адпаведнасці са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы (артыкул 8, раздзел XIII), будуць апублікаваны пасля іх зацвярджэння Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.