Адбыўся візіт дэлегацыі Смаленскай епархіі у Мінск

21 сакавіка 2017

top.jpg

21 сакавіка 2017 года адбыўся візіт дэлегацыі Смаленскай епархіі у горад Мінск.

У склад дэлегацыі ўвайшлі: мітрапаліт Смаленскі і Рослаўскі Ісідар; кіраўнік камісіі Смаленскай епархіі па міжепархіяльнаму супрацоўніцтву протаіерэй Васіль Маўчанюк; благачынны манастыроў Смаленскай епархіі, настаяцель Спаса-Праабражэнскага манастыра горада Рослаўля ігумен Мялецій (Паўлючэнкаў); кіраўнік аддзела Смаленскай епархіі па культуры іерэй Валерый Рабаконь; кіраўнік аддзела Смаленскай епархіі па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні іерэй Дыянісій Давыдаў.

Мітрапаліт Ісідар і клірыкі Смаленскай епархіі павіншавалі мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з днём нараджэння, а мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі — з 25-годдзем з дня архіерэйскай хіратоніі.

Пасля ўрачыстай часткі адбылася рабочая сустрэча мітрапаліта Паўла з мітрапалітам Ісідарам і ўзначаленай ім дэлегацыяй. Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў па ўзаемадзеянні паміж Смаленскай епархіяй і Беларускім Экзархатам. Удзел у сустрэчы прынялі: епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін і архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі.

Church.by