Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

20 мая 2021

НАГРАДЫ_МЗ15-190521.JPG

19 мая 2021 года адбыўся візіт мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Мітрапаліт Веніямін і міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Піневіч абмеркавалі шэраг пытанняў супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства аховы здароўя.

На сустрэчы прысутнічалі з боку Беларускай Праваслаўнай Царквы старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ протаіерэй Кірыл Шолкаў, з боку Міністэрства аховы здароўя — першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан і намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка.

Ва ўрачыстай абстаноўцы Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы ўручыў медалі «Патрыяршая падзяка» за асаблівы ўклад у барацьбе з COVID-19 міністру аховы здароўя Дзмітрыю Піневічу, першаму намесніку міністра аховы здароўя Алене Богдан і намесніку міністра аховы здароўя Дзмітрыю Чарднічэнку.

Фота: «Медыцынскі веснік»

Church.by