Зацверджаны журналы Сінода Беларускага Экзархату ад 14 снежня 2021 года
29 снежня 202114 снежня 2021 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Сінод разгледзеў бягучыя пытанні жыцця Беларускай Праваслаўнай Царквы і прыняў шэраг рашэнняў.
Журналы пасяджэння Сінода Беларускага Экзархату ад 14 снежня 2021 года (№№86-105), у адпаведнасці са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы (артыкул 8, раздзел XIII), апублікаваны пасля іх зацвярджэння Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі на пасяджэнні Свяшчэннага Сінода ад 29 снежня 2021 года (журнал № 110).