Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у Троіца-Сергіевай лаўры ў гонар прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага
08 кастрычніка 20238 кастрычніка 2023 года, у тыдзень 18-ы пасля Пяцідзесятніцы, дзень прастаўлення прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, усяе Русі цудатворца, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры.
У гэты дзень па традыцыі архіерэйскія богаслужэнні здзяйсняліся і ў іншых храмах Лаўры. Служэнне Бажэственнай літургіі ў Троіцкім саборы ўзначаліў Мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; у Сергіеўскім трапезным храме — Патрыяршы намеснік Маскоўскай мітраполіі мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Павел; у Свята-Духавым храме — мітрапаліт Кашырскі Феагност; у Пакроўскім акадэмічным храме — Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін; у храме прападобнага Іаана Лесвічніка Маскоўскай духоўнай семінарыі — кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій; у Чарнігаўскім скіце — мітрапаліт Хабараўскі і Прыамурскі Арцемій.
На тэлеканалах «Саюз» і «Спас», а таксама на афіцыйным сайце Рускай Праваслаўнай Царквы Рatriarchia.ru ішла прамая трансляцыя патрыяршага богаслужэння.
Па заканчэнні Літургіі Свяцейшы Патрыярх Кірыл здзейсніў ва Успенскім саборы малебен перад шануемым абразом прападобнага Сергія Раданежскага.
Далей у Патрыяршых пакоях Лаўры Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл уручыў царкоўныя ўзнагароды.
Узнагарод былі ўдастоены Праасвяшчэнныя архіпастыры, якія асабліва папрацавалі на карысць Святой Царквы, якія адзначаюць у бягучым годзе знамянальныя даты:
зважаючы на руплівую архіпастырскую працу і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі Мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій — ордэна прападобнага Серафіма Сароўскага I ступені;
зважаючы на руплівую архіпастырскую працу і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін — ордэна прападобнага Серафіма Сароўскага II ступені;
зважаючы на руплівую архіпастырскую працу і ў сувязі з 30-годдзем архіерэйскай хіратоніі Мітрапаліт Ёшкар-Алінскі і Марыйскі Іаан — ордэна свяціцеля Макарыя, мітрапаліта Маскоўскага, II ступені;
зважаючы на руплівую архіпастырскую працу і ў сувязі з 25-годдзем архіерэйскай хіратоніі Мітрапаліт Іванава-Вазнясенскі і Вічугскі Іосіф — ордэна свяціцеля Аляксія, мітрапаліта Кіеўскага, Маскоўскага і ўсяе Русі, III ступені;
зважаючы на руплівую архіпастырскую працу і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння епіскап Бежацкі і Удамельскі Філарэт — ордэна прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,