У дзень памяці святых Пятра і Фяўронні архіепіскап Гомельскі Сцяфан саслужыў Прадстаяцелю Рускай Царквы за Літургіяй у Свята-Траецкім манастыры горада Мурама

11 ліпеня 2018

top.jpg

8 ліпеня 2018 года, у Нядзелю 6-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці дабраверных князя Пятра і княгіні Фяўронні Мурамскіх, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў Бажэственную літургію ў Свята-Траецкім жаночым манастыры горада Мурама.

Патрыяршае богаслужэнне здзейснілася на плошчы перад Свята-Траецкім саборам абіцелі. Яго Свяцейшасці саслужыў сабор архіпастыраў і духавенства Рускай Праваслаўнай Царквы. Удзел у богаслужэнні прыняў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.

У сугубую екценню ў гэты дзень былі ўключаны прашэнні:

«Еще молимся да хранят люди Твои заповедь сию: еже Бог сочета, человек да не разлучает, и даруется домашним их церквам несокрушимая крепость и преспеяние в любви нелицемерней;

Еще молимся о сохранении супружества рабов Твоих в мире и единомыслии, благочестии и чистоте;

Еще молимся да возвеселятся люди твои видением сынов и дщерей, и да умножится народ наш и благословение Твое наследуется в нем в род и род».

Па завяршэнні Літургіі Прадстаяцель Рускай Царквы благаславіў на вянчанне пяць пар.

Напярэдадні свята, 7 ліпеня, архіепіскап Сцяфан здзейсніў усяночнае трыванне ў Благавешчанскім манастыры Мурама.

9 ліпеня, у дзень святкавання Ціхвінскай іконы Божай Маці, архіепіскап Сцяфан узначаліў Літургію ў Спаса-Праабражэнскім манастыры Мурама.  

Патрыярхія.ru, Гомельская епархія / Church.by