У дзень нараджэння Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі саслужыў Прадстаяцелю Рускай Царквы за Літургіяй у Храме Хрыста Спасіцеля

20 лістапада 2017

top.jpg

20 лістапада 2017 года, у панядзелак тыдня 25-га пасля Пяцідзесятніцы, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў горадзе Маскве. У гэты дзень Яго Свяцейшаству споўніўся 71 год з дня нараджэння.

У 2017 годзе адзначаецца 170-годдзе з дня заснавання афіцыйнага прадстаўніцтва Рускай Праваслаўнай Царквы ў Святой Зямлі ― Рускай духоўнай місіі ў Святым Горадзе Іерусаліме, а таксама 200-годдзе з дня нараджэння начальніка Рускай духоўнай місіі архімандрыта Антаніна (Капусціна). У ўрачыстым богаслужэнні ў Храме Хрыста Спасіцеля ўдзельнічалі Праасвяшчэнныя архіпастыры і святары, якія раней займалі пасаду начальніка Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме, а таксама дзеючы начальнік Духоўнай місіі.

За Бажэственнай літургіяй была здзейснена хіратонія архімандрыта Ігнація (Суранава) у епіскапа Марыінска-Пасадскага, вікарыя Чэбаксарскай епархіі (Чувашская мітраполія).

Яго Свяцейшасці саслужылі пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода: мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій, Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў; сабор архіерэяў і духавенства Рускай Праваслаўнай Царквы. Ад Беларускага Экзархату ў саборным богаслужэнні прыняў удзел таксама архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.

На богаслужэнні прысутнічалі: паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Цэнтральнай федэральнай акрузе Аляксандр Дзмітрыевіч Бяглоў; старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы ФС РФ па міжнародных справах Леанід Эдуардавіч Слуцкі, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы ФС РФ па справах грамадскіх аб'яднанняў і рэлігійных арганізацый Сяргей Анатольевіч Гаўрыловіч; дэпутат Дзяржаўнай Думы ФС РФ, саветнік мэра Масквы і саветнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па пытаннях будаўніцтва Уладзімір Іосіфавіч Рэсін; расійскія парламентарыі, прадстаўнікі дыпламатычных місій, кіраўнікі ведамстваў і прадпрыемстваў.

За Літургіяй маліліся старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Уладзімір Рамановіч Лягойда, духавенства, манаскія асобы і міране, якія прыйшлі ў Храм Хрыста Спасіцеля памаліцца са Свяцейшым Патрыярхам Кірылам у дзень нараджэння Яго Свяцейшаства.

Богаслужэбныя спевы выканаў Патрыяршы хор Храма Хрыста Спасіцеля (рэгент Ілья Талкачоў).

На тэлеканале «Саюз» ішла прамая трансляцыя богаслужэння.

У сугубую екценню былі ўключаны асаблівыя прашэнні аб здароўі Свяцейшага Патрыярха Кірыла. Пасля сугубай екценні мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій прачытаў малітву аб Прадстаяцелі Рускай Праваслаўнай Царквы.

Затым Свяцейшы Патрыярх Кірыл узнёс малітву аб міры на Украіне.

На памінальнай екценні былі ўзнесены прашэнні аб спачыне душ памерлых настаўнікаў і сваякоў Яго Свяцейшасці, у тым ліку рабоў Божых мітрапаліта Нікадзіма, протаіерэя Міхаіла, Раісы, іерэя Васілія, Параскевы.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў протаіерэй Максім Краўчанка, настаяцель храма Увядзення Прасвятой Багародзіцы ў Вешняках горада Масквы.

Па заканчэнні Літургіі Свяцейшы Патрыярх Кірыл узначаліў памінальную ліцію па спачылых начальніках Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме.

Затым Свяцейшы Патрыярх Кірыл даў наказ епіскапу Марыінска-Пасадскаму Ігнацію, вікарыю Чэбаксарскай епархіі, на служэнне і ўручыў яму архіерэйскае жазло. Па традыцыі новарукапаложаны епіскап удзяліў вернікам першае архіпастырскае благаславенне.

Пасля абвяшчэння мнагалецця Прадстаяцелю Рускай Царквы мітрапаліт Ювеналій выказаў Свяцейшаму Уладыку сардэчную ўдзячнасць за дадзенае благаславенне былым начальнікам і працаўнікам Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме здзейсніць паломніцтва ў Святую Зямлю і адзначыць там 170-годдзе з дня заснавання Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме. Уладыка Ювеналій перадаў Свяцейшаму Патрыярху Кірылу любоў і добрыя пажаданні Блэжэннейшага Патрыярха Іерусалімскага Феофіла.

Затым мітрапаліт Ювеналій зачытаў віншавальны адрас членаў Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы Свяцейшаму Патрыярху Кірылу.

Мітрапаліт Ювеналій паднёс Яго Свяцешаству дары ад Свяшчэннага Сінода ― копію інтранізацыйных кукаля і мантыі свяціцеля Ціхана, Патрыярха Усерасійскага, а таксама букет руж.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл звярнуўся да вернікаў з Першасвяціцельскім словам.

Па заканчэнні богаслужэння ў Храме Хрыста Спасіцеля адбыўся прыём у гонар дня нараджэння Яго Свяцейшасці. На прыёме мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, агучыў віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

У Патрыяршых пакоях Храма Хрыста Спасіцеля Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы прыняў віншаванні ад епіскапату, сталічнага духавенства, манаства і міран. Павіншаваць Свяцейшага Патрыярха Кірыла таксама прыбылі: старшыня Дзяржаўнай Думы ФС РФ Вячаслаў Віктаравіч Валодзін, намеснік старшыні Урада РФ Вольга Юр'еўна Галадзец, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РФ Сяргей Уладзіленавіч Кірыенка, мэр Масквы Сяргей Сяргеевіч Сабянін і іншыя.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by