У дзевятую гадавіну інтранізацыі Свяцейшага Патрыярха Кірыла мітрапаліт Павел прыняў удзел ва ўрачыстым Патрыяршым богаслужэнні ў Храме Хрыста Спасіцеля

01 лютага 2018

top.jpg

1 лютага 2018 года, у дзевятую гадавіну інтранізацыі Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, у кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве была здзейснена Бажэственная літургія. Свяцейшы Уладыка праводзіў богаслужэнне ў інтранізацыйных аблачэннях.

Яго Свяцейшасці саслужылі архіерэі Рускай Праваслаўнай Царквы і прадстаўнікі Памесных Праваслаўных Цэркваў пры Маскоўскім Патрыяршым прастоле. Удзел ва ўрачыстым Патрыяршым богаслужэнні прыняў і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Архіпастырам саслужыў шматлікі сабор духавенства.

На богаслужэнні прысутнічалі: першы намеснік старшыні Дзяржаўнай Думы ФС РФ Аляксандр Дзмітрыевіч Жукаў, міністр культуры РФ Уладзімір Расціслававіч Мядзінскі, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы ФС РФ па міжнародных справах Леанід Эдуардавіч Слуцкі, прадстаўнікі шэрагу дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.

Богаслужэбныя спевы выканалі хоры Храма Хрыста Спасіцеля (рэгент Ілья Талкачоў) і хор Троіца-Сергіевай лаўры (рэгент архімандрыт Глеб (Кажэўнікаў)).

На малым уваходзе, у адпаведнасці з пунктам 2.2.4 Палажэння аб узнагародах Рускай Праваслаўнай Царквы, якое было прынята на Архіерэйскім Саборы 2017 года, Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы, усклаў другую панагію на мітрапаліта Рыжскага і ўсяе Латвіі Аляксандра. Указаны пункт абвяшчае: «Права нашэння другой панагіі належыць у межах іх кананічных межаў кіраўнікам Японскай Аўтаномнай Царквы, Самакіравальнай Праваслаўнай Царквы ў Малдове, Латвійскай Праваслаўнай Царквы, Эстонскай Праваслаўнай Царквы, Беларускага Экзархату, Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан, Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі, а таксама старшыні Архіерэйскага Сінода Рускай Зарубежнай Царквы».

Свяцейшы Патрыярх Кірыл узвёў у сан архіепіскапа: епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія, епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана, епіскапа Благавешчанскага і Тындзінскага Лукіяна, епіскапа Падольскага Ціхана, епіскапа Венскага і Будапешцкага Антонія.

У сугубую екценню былі ўключаны асаблівыя прашэнні аб Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі Кірыле, які зараз прымае віншаванні. Пасля сугубай екценні мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій узнёс малітву аб Прадстаяцелі Рускай Царквы. Затым Свяцейшы Патрыярх Кірыл здзейсніў малітву аб міры на Украіне.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў епіскап Зарайскі Канстанцін.

Па заканчэнні Літургіі Блажэннейшы мітрапаліт Ануфрый агучыў віншавальны адрас Свяцейшаму Патрыярху ад імя членаў Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, пасля чаго паднёс Яго Свяцейшасці ікону святых Царскіх страстацерпцаў і букет кветак.

Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да прысутных з Першасвяціцельскім словам.

Свяцейшага Уладыку павіншаваў першы намеснік старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Аляксандр Жукаў.

Затым Свяцейшы Патрыярх Кірыл уручыў царкоўныя ордэны. Узнагарод былі ўдастоены:

  • зважаючы на руплівую архіпастырскую працу і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння мітрапаліт Іашкар-Алінскі і Марыйскі Іаан — ордэна святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені;
  • зважаючы на руплівую працу на карысць Святой Царквы і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння архімандрыт Філарэт (Булекаў), намеснік старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, — ордэна прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені;
  • зважаючы на дапамогу Маскоўскай Патрыярхіі і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння У. В. Лук'яненка — ордэна прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені.

***

Служэнне Свяцейшага Патрыярха Кірыла за перыяд з 2009 года*

Свяцейшы Патрыярх Кірыл за дзевяць гадоў Патрыяршага служэння здзейсніў каля дзвюх тысяч богаслужэнняў.

За гэты перыяд колькасць епархій Рускай Праваслаўнай Царквы павялічылася са 159 у пачатку 2009 года да 303 у пачатку 2018 года.

На пачатак 2009 года ў Рускай Праваслаўнай Царкве было 200 архірэяў, на 1 лютага 2018 года — 378.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл ўзначаліў 176 епіскапскіх хіратоній, у тым ліку: у 2009 годзе — 5; у 2010 годзе — 9; у 2011 годзе — 31; у 2012 годзе — 41; у 2013 годзе — 22; у 2014 годзе — 18; у 2015 годзе — 22; у 2016 годзе — 13, у 2017 годзе — 14, у 2018 годзе — 1.

За час служэння Свяцейшага Патрыярха Кірыла ўтвораны:

  • 60 мітрапаліт Рускай Праваслаўнай Царквы;
  • 144 епархіі;
  • Сярэднеазіяцкая мітрапалічая акруга (2011);
  • вікарыяцтва ў Маскоўскай епархіі (2011);
  • Патрыяршае благачынне прыходаў Рускай Праваслаўнай Царквы ў Каралеўстве Тайланд (2016);
  • Патрыяршае благачынне прыходаў Рускай Праваслаўнай Царквы ў Рэспубліцы Арменія (2016).

Таксама за час Патрыяршага служэння ўтвораны:

  • Межсаборная прысутнасць Рускай Праваслаўнай Царквы (2009);
  • органы царкоўнай выканаўчай улады:

— Вышэйшы Царкоўны Савет Рускай Праваслаўнай Царквы (2011);

— Сінадальны аддзел па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства (2009);

— Сінадальны інфармацыйны аддзел (2009);

— Сінадальны камітэт па ўзаемадзеянню з казацтвам (2010);

— Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню (2010);

— Патрыяршы савет па культуры (2010);

— Сінадальны аддзел па манастырам і манаству (2012), ператвораны з Сінадальнай камісіі па справах манастыроў (2010);

— Сінадальны аддзел па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ (2015), створаны шляхам зліцця Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства і Сінадальнага інфармацыйнага аддзела;

  • агульнацаркоўныя калегіяльныя органы:

— Патрыяршая камісія па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства (2013), перайменаваная з Патрыяршай камісіі па пытаннях сям'і і абароны мацярынства (2012), Патрыяршага савета па пытаннях сям'і і абароны мацярынства (2011);

— Патрыяршая камісія па пытаннях фізічнай культуры і спорту (2015);

  • Агульнацаркоўная аспірантура і дактарантура імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія (2009);
  • Міжведамасная каардынацыйная група па выкладанню тэалогіі ў ВНУ (2012);
  • Царкоўна-грамадскі савет пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі па ўвекавечанню памяці навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай (2013), перайменаваны з Царкоўна-грамадскага савета па ўвекавечанню памяці навамучанікаў і вызнаўцаў Расійскіх (2012);
  • Экспертны савет па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі (2016), заснаваны замест скасаванай Агульнацаркоўнай камісіі па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі (2015);
  • Царкоўна-грамадскі савет пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі па развіццю рускіх царкоўны спеваў (2016).

Свяцейшы Патрыярх Кірыл старшынстваваў і выступаў з асноўным дакладам на Архіерэйскіх (2009, 2011, 2013, 2016, 2017 гады) і Памесным Саборы (2009 год).

У якасці Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы Патрыярх Кірыл афіцыйна наведаў Памесныя Праваслаўныя Царквы: Канстанцінопальскую (2009, 2014), Александрыйскую (2010), Антыяхійскую (2011), Іерусалімскую (2012), Сербскую (2013, 2014), Румынскую (2017), Балгарскую (2012), Кіпрскую (2012), Эладскую (2013), Польскую (2012).

З'яўляючыся Прадстаяцелем Рускай Праваслаўнай Царквы, Патрыярх наведаў з афіцыйным візітам краіны: Азербайджан (2009, 2010), Арменію (2010, 2011), Беларусь (2009, 2012, 2013, 2015), Балгарыю (2012), Бразілію (2016), Вялікабрытанію (2016), Грэцыю (2013 , Егіпет (2010), Ізраіль (2012), Іарданію (2012), Казахстан (2010, 2012), Кіпр (2012), Кыргызстан (2017), Кітай (2013), Кубу (2016), Ліван (2011), Малдову (2011, 2013), Палесціну (2012), Парагвай (2016), Польшчу (2012), Румынію (2017), Сербію (2013, 2014), Сірыю (2011), Турцыю (2009), Украіну (2009, 2010 — 3 разы, 2011 — 2 разы, 2012, 2013), Францыю (2016), Чарнагорыю (2013), Эстонію (2013), Японію (2012).

Свяцейшы Патрыярх Кірыл здзейсніў 221 паездку ў 116 епархій Рускай Праваслаўнай Царквы.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by