У храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы малітоўна памянулі ахвяр СНІДу
21 мая 2017Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў сувязі з правядзеннем Сусветнага дня ахвяр СНІДу 21 мая 2017 года ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы была адслужана памінальная ліція па ахвярам СНІДу, «ад цяжкай хваробы сканаўшых». Памерлых ад СНІДу малітоўна памянулі і ў храмах Беларускага Экзархату.
Паводле дадзеных Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІДу, у свеце за перыяд эпідэміі з-за гэтага захворвання сышло з жыцця амаль 40 мільёнаў чалавек. Штогод у трэцюю нядзелю мая адзначаецца Сусветны дзень памяці памерлых ад СНІДу, служачы справе ўмацавання арганізацыйных намаганняў па барацьбе з эпідэміяй ВІЧ-інфекцыі, якая ахапіла ўвесь свет.
Як сказана ў Канцэпцыі ўдзелу Рускай Праваслаўнай Царквы ў барацьбе з распаўсюджваннем ВІЧ/СНІДу і працы з людзьмі, якія жывуць з ВІЧ/СНІДам, прынятай у 2009 годзе, Руская Праваслаўная Царква ў асобе святароў і міран прымае актыўны ўдзел у барацьбе з эпідэміяй віруса імунадэфіцыту чалавека і ў пераадоленні яе наступстваў. Усведамляючы сваю адказнасць перад Богам і людзьмі, Царква лічыць сваім першачарговым абавязкам духоўна-маральную ацэнку эпідэміі ВІЧ/СНІДу.
Царква, перш за ўсё, праводзіць тлумачальную і выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем, аказвае духоўную і малітоўную падтрымку людзям, якія жывуць з ВІЧ, і іх блізкім. Святары і вернікі моляцца аб здароўі ўсіх ВІЧ-інфіцыраваных і аб спачыне душ тых, хто памёр ад гэтага захворвання.