Напярэдадні дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры горада Полацка

04 чэрвеня 2021

top.jpg

4 чэрвеня 2021 года, напярэдадні дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай, мітрапаліт Веніямін узначаліў усяночнае трыванне ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра горада Полацка.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі: архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій, ганаровы настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» у г. Наваполацку архіепіскап Феадосій, а таксама госці ў свяшчэнным сане, якія прыбылі на свята, духавенства Полацкай епархіі і клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.

За богаслужэннем маліліся: настаяцельніца Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў г. Полацку ігумення Еўдакія (Ляўшук), настаяцельніца Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску ігумення Еўфрасіння (Лапцік), настаяцельніца жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы ў г. Брэсце ігумення Аляксандра (Жарын), настаяцельніца Свята-Вазнясенскага жаночага манастыра ў в. Баркалабава ігумення Ангеліна (Ёрш), настаяцельніца манастыра святых Жанчын-Міраносіц у г. Бабруйску ігумення Параскева (Ельская), настаяцельніца Свята-Успенскага жаночага манастыра ў в. Слабада ігумення Іларыя (Болт), настаяцельніца архіерэйскага падвор'я ў гонар прападобнага Паісія Святагорца ў в. Ольжава манахіня Касіяна (Купаленка), а таксама насельніцы жаночых манастыроў, дабрадзеі Полацкай абіцелі і шматлікія паломнікі.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр Полацкай абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўроніі (Бармічовай).

Пасля усяночнага трывання адбылася святочная вячэра ў Духоўна-асветніцкім цэнтры манастыра.

Апоўначы святарамі будзе здзейснены малебен з акафістам прападобнай Еўфрасінні.

У суботу ў Крыжаўздзвіжанскім саборы манастыра Патрыяршы Экзарх узначаліць Бажэственную літургію. Пачатак гадзін у 9:15. Сустрэча ўладыкі мітрапаліта запланавана на 9:45. Пасля позняй Бажэственнай літургіі адбудзецца сустрэча крыжаходцаў, якія прыбудуць з Полацкай Сафіі для ўдзелу ў сумесным слаўленні прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр / Сhurch.by

Фотарэпартаж