Ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы будуць узнесены малітвы аб ахвярах пажару ў Кемераве
26 сакавіка 2018Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы, у тым ліку Беларускага Экзархату, 27 сакавіка 2018 года будуць здзейснены паніхіды па ахвярах трагедыі ў Кемераве (Расія).
Пажар у гандлёва-забаўляльным цэнтры «Зімовая вішня» ў цэнтры Кемерава пачаўся 25 сакавіка. У момант узгарання ў будынку не спрацавала пажарная сігналізацыя, пажарныя выхады былі заблакаваныя. Загінулі звыш 60 чалавек, больш за 40 чалавек пацярпелі. Сярод ахвяр трагедыі шмат дзяцей.