Выйшла ў свет кніга Свяцейшага Патрыярха Кірыла «Каб не загінуць ні ў гэтым свеце, ні ў будучым: аб пакаянні і спасіцельным прабачэнні»

30 студзеня 2024

240129__Np__0350.jpg

У выдавецтве Маскоўскай Патрыярхіі выйшла ў свет новая кніга Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла «Каб не загінуць ні ў гэтым свеце, ні ў будучым: аб пакаянні і спасіцельным прабачэнні».

Кніга Свяцейшага Патрыярха Кірыла закранае самае надзённае пытанне, якое стаіць перад чалавекам, — спасенне яго душы для будучага жыцця ў Царстве Божым. Але для ўваходжання ў гэтае царства не патрабуецца нічога, што здаецца такім прывабным і важным многім сучасным людзям. Адзінае, што неабходна, — гэта шчырае пакаянне, якое завяршаецца спасіцельным прабачэннем.

Чаму цяжка сказаць «Прабач»? Як звязана пакаянне і прабачэнне чалавека з лёсам народа? Чаму на зямлі няма міру і што з'яўляецца яго неабходнай умовай? Хто будзе ахоўваць свет ад прыходу антыхрыста? Якая роля Расіі ў агульным апастасійным руху, адыходу і адрачэння ад Бога? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы.

Выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі/Патрыярхія.ru/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok