Выстаўка «Святасць зямлі Беларускай» адкрылася ў Палацы Рэспублікі

10 ліпеня 2017

top.jpg

Прафесійныя мастакі сумесна з Беларускай Праваслаўнай Царквой рэалізуюць сацыяльны праект, накіраваны на падтрымку дзяцей з інваліднасцю. У рамках гэтага праекта 4 ліпеня ў галерэі «Універсітэт культуры» Палаца Рэспублікі адкрылася выстава «Святасць зямлі Беларускай».

Выстава падводзіць вынікі ІІ Міжнароднага мастацкага пленэру ў горадзе Івянец. У гэтым годзе пленэр сабраў 13 мастакоў з Беларусі, Расіі, Украіны і Чэхіі. Арганізатарамі праекта выступілі Беларускі саюз мастакоў, Маладзечанская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, івянецкі прыход храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай, а таксама праваслаўнае Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у горадзе Мінску.

Кожны мастак падчас пленэру, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, напісаў тры работы. Адну з іх кожны ўдзельнік перадаў у калекцыю івянецкага Еўфрасіннеўскага прыхода, а дзве астатнія работы былі выстаўлены на дабрачынны аўкцыён, сродкі ад якога пойдуць на аздараўленне і неабходныя сродкі гігіены для падапечных Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з фізічнымі асаблівасцямі — летам яны будуць адпачываць у прыгожым месцы пад горадам, у Доме міласэрнасці імя святой мучаніцы Вікторыі Эфескай ў вёсцы Пральнікі, які ўзначальвае протаіерэй Віктар Перагудаў.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, удзел у вернісажы прыняў старшыня праўлення МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла» іерэй Святаслаў Рагальскі.

20170705_171658_1499604997185.jpg

5 ліпеня айцец Святаслаў наведаў прыём з нагоды пачатку старшынства Эстоніі ў Савеце Еўрапейскага Саюза. Прыём быў дадзены Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Эстоніі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыняй Мерыке Кокаеў і таксама адбыўся ў галерэі «Універсітэт культуры».

На прыёме прысутнічаў кіраўнік аддзела палітыкі, прэсы і інфармацыі Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь спадар Джым Коўзэнс.

У рамках прыёму адбылося адкрыццё выставы эстонскіх ілюстратараў «Аднойчы...», прысвечанай сюжэтам твораў братоў Грым. Выставу адкрыў старшыня Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца.  

Church.by