Завершаны першы дзень працы Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы
29 лістапада 201729 лістапада 2017 года ў Зале царкоўных сабораў кафедральнага саборнага Храма Хрыста Спасіцеля ў Маскве пачаў работу Архіерэйскі Сабор Рускай Праваслаўнай Царквы. Праграма Сабора ўключае юбілейныя ўрачыстасці, прысвечаныя 100-годдзю аднаўлення Патрыяршаства. Інтранізацыя Патрыярха Ціхана адбылася ў Успенскім саборы Крамля 4 снежня 1917 года, у свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы.
Да пачатку Архіерэйскага Сабора ў Храм Хрыста Спасіцеля з Данскога стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра былі прынесены пачэсныя мошчы свяціцеля Ціхана Маскоўскага.
Пачатку пасяджэнняў папярэднічала Бажэственная літургія, якую здзейснілі ключнік кафедральнага сабора протаіерэй Міхаіл Разанцаў і маскоўскае духавенства. За богаслужэннем у Храме Хрыста Спасіцеля маліліся Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і прыбыўшыя на Сабор іерархі.
Малебны спеў на адкрыццё Архіерэйскага Сабора Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў перад ракай з мошчамі свяціцеля Ціхана.
Пасяджэння Сабора ўзначаліў Свяцейшы Патрыярх Кірыл. На першае пасяджэнне Сабора прыбыло 347 архіпастыраў Маскоўскага Патрыярхату з Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Азербайджана, Казахстана, Кіргізіі, Латвіі, Літвы, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана, Эстоніі, а таксама краін далёкага замежжа, у якіх існуюць епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы.
У сваім асноўным дакладзе, зачытаным у першы дзень Сабора, Свяцейшы Патрыярх Кірыл закрануў такія тэмы, як сацыяльная і дабрачынная дзейнасць, місія сярод моладзі, духоўная адукацыя, багаслоўская навука і тэалагічная адукацыя, рэлігійная адукацыя і выхаванне, развіццё нядзельных школ і дзіцячых садоў, праца з падлеткамі, манастыры і манаства, місіянерскае служэнне, інфармацыйная праца, епархіяльнае ўпраўленне і ўзаемадзеянне ў мітраполіях, першыя вынікі ўвядзення пасады памочніка благачыннага, Царква і культура, царкоўна-дзяржаўныя адносіны ў краінах кананічнай адказнасці Рускай Праваслаўнай Царквы і іншыя.
У дакладзе былі прыведзены статыстычныя дадзеныя аб царкоўным жыцці і дзейнасці Свяцейшага Патрыярха ў міжсаборны перыяд. Так, на сённяшні дзень Руская Праваслаўная Царква аб'ядноўвае 303 епархіі, гэта значыць на 10 больш, чым у 2016 годзе і на 144 больш, чым у 2009 годзе. У міжсаборны перыяд былі створаны тры мітраполіі ― цяпер іх колькасць дасягнула шасцідзесяці. У цяперашні час у Рускай Праваслаўнай Царкве 39 414 штатных клірыкаў, у тым ліку 34 774 прасвітара і 4 640 дыяканаў. З улікам дадзеных па далёкім замежжы ў Рускай Праваслаўнай Царкве налічваецца 36 878 храмаў або іншых памяшканняў, у якіх здзяйсняецца Бажэственная літургія, што на 1 340 храмаў больш, чым у мінулым годзе, 462 мужчынскіх манастыры, гэта значыць на 7 больш, чым годам раней, і 482 жаночых манастыра, гэта значыць на 11 больш, чым у 2016 годзе. У далёкім замежжы дзейнічаюць больш за 900 прыходаў і манастыроў Рускай Праваслаўнай Царквы, у тым ліку прыходы Рускай Зарубежнай Царквы.