24 лістапада ў Мінску адбудзецца канцэрт «Чакаючы Каляды»
21 лістапада 201724 лістапада 2017 года ў 15:00, у рамках Трэціх Беларускіх Ражджэственскіх чытанняў, у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага (вуліца Валадарскага, 5) адбудзецца канцэрт «Чакаючы Каляды».
Канцэрт праводзіцца па ініцыятыве і пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, што з'яўляецца адным з унікальных вынікаў плённага супрацоўніцтва Царквы і дзяржавы ў дадзенай галіне. У святочным мерапрыемстве прымуць удзел вядомыя выканаўцы і творчыя калектывы: дзяржаўны харэаграфічны ансамбль «Харошкі», вакальная група «Камерата», дзіцячы хор «Спяваючыя музыканты» музычнага ліцэя пры БДАМ, струнны квартэт «Акварэлі», ансамбль «Заранак» Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У. Г. Мулявіна, фальклорная група «Купалінка» Беларускай дзяржаўнай філармоніі, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сало. Вядучая — Маргарыта Захарыя.
Канцэрт пройдзе ў другі дзень Ражджэственскіх чытанняў і прагучыць заключным акордам гэтага маштабнага адукацыйнага форуму.
Уваход на канцэрт «Чакаючы Каляды» — па запрашальных білетах удзельнікаў чытанняў.
***
Гісторыя ансамбля «Харошкі» пачалася ў 1974 годзе. Белы бусел — сімвал зямлі Беларускай — стаў эмблемай гэтага щнікальнага харэаграфічнага калектыву. Ансамбль за гэтыя гады стаў сімвалам нашай краіны, свайго роду «візітнай карткай» Беларусі. Больш за 20 разоў ансамбль прымаў удзел у розных міжнародных фестывалях. Гледачы Даніі, Сірыі, Кіпра, Іарданіі, Фінляндыі, Англіі, Бельгіі, Японіі, Індыі, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Германіі, Францыі, ЗША стоячы апладзіравалі беларускім артыстам.
Фальклорная група «Купалінка» Беларускай дзяржаўнай філармоніі пачынала сваю творчую дзейнасць як жаночы вакальны квартэт а капэла. У далейшым гэты творчы калектыў узяў за аснову больш свабодную народную форму выканання, спалучаючы змешаныя спевы з інструментальным суправаджэннем. У рэпертуары ансамбля — народныя песні, музыка і танцы ўсіх рэгіёнаў Беларусі.
Канцэртныя нумары ў праграме звязаны адзінай драматургіяй: рухі, гумар з выкарыстаннем танцавальных элементаў дапамагаюць глыбока і вобразна раскрыць змест песень. Самабытная творчасць «Купалінкі» атрымала шырокае прызнанне як у Беларусі, так і за мяжой. З велізарным поспехам выступаў ансамбль у Канадзе, Англіі, Японіі, Францыі, Германіі, Швейцарыі, Італіі, Сірыі, Фінляндыі, Югаславіі, Бельгіі, Даніі, Індыі, Карэі, знаёмячы слухачоў з неацэннымі скарбамі беларускага музычна-песеннага фальклору.