3 мая адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу творчых літаратурных і даследчых работ «Святло Праваслаўя»
10 красавіка 2019У 2018/2019 навучальным годзе Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта правёў конкурс творчых літаратурных і даследчых работ «Святло Праваслаўя». На конкурс паступіла 266 прац ад 296 навучэнцаў і 200 педагогаў сярэдніх школ, ліцэяў, гімназій, прафесійна-тэхнічных вучылішчаў і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў краіны з розных куткоў Беларусі.
Абсалютная большасць прац атрымала высокую ацэнку журы. Імёны пераможцаў апублікаваны на сайце Інстытута тэалогіі.
Інстытут запрашае ўсіх удзельнікаў конкурсу «Святло Праваслаўя», якія занялі 1, 2 і 3 месцы, прыняць удзел у цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца 3 мая 2019 года.
Мяркуемая праграма:
- 9: 30-10: 30 чаяванне ў Інстытуце тэалогіі па адрасе: пр-т Незалежнасці, 24.
- Экскурсіі па музеях Мінска.
- 13: 00 — 15:00 цырымонія ўзнагароджання ў канферэнц-зале Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па адрасе: пр-т Незалежнасці, 66.
Просім усіх жадаючых прыняць удзел у цырымоніі ўзнагароджання пацвердзіць свой прыезд электронным лістом на адрас: konkurs.theology.bsu@gmail.com ДА 22 КРАСАВІКА.
У выпадку, калі вы плануеце прыехаць адразу на цырымонію ўзнагароджання ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, просім пазначыць гэта ў лісце.