Архіепіскап Полацкі Феадосій выступіў з дакладам на XXVIII Міжнародным адукацыйным форуме «Глінскія чытанні»

30 ліпеня 2019

top.jpg

27-29 ліпеня ў Маскоўскай духоўнай акадэміі прайшоў XXVI Міжнародны адукацыйны форум «Глінскія чытанні». Тэма форуму: «Духоўныя і маральныя асновы адукацыі і выхавання».

Форум праводзіцца з мэтай укаранення маральных асноў і традыцыйных духоўных каштоўнасцяў у сучасную сістэму адукацыі.

Чытанні прымеркаваны да дня памяці схіархімандрыта Іаана (Маслава) (1932-1991) — вучонага-багаслова, выдатнага педагога, дацэнта Маскоўскай духоўнай акадэміі. Жыццё схіархімандрыта Іаана (Маслава), яго духоўнае служэнне звязаны таксама з Рэспублікай Беларусь. З 1985 года па 1991 год ён служыў у Свята-Успенскім Жыровіцкім мужчынскім манастыры духоўніком абіцелі.

На «Глінскія чытанні» ад Полацкай епархіі адправілася дэлегацыя ў колькасці 45 чалавек на чале з архіепіскапам Полацкім і Глыбоцкім Феадосіем і асабістым сакратаром яго Высокапраасвяшчэнства протадыяканам Андрэем Скабеем.

Падчас працы форуму адбыліся пасяджэнні секцый, круглых сталоў і пленарныя пасяджэнні.

У ходзе працы XXVIII Міжнароднага адукацыйнага форуму «Глінскія чытанні» архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій выступіў з дакладам, у якім гаварыў аб актуальнасці ісцін, якія абвяшчае Царква Хрыстова, у сучасным свеце.

Уладыка пачаў свой даклад з самага важнага для кожнага чалавека — жыцця з Богам. Каб ліквідаваць любую «разруху» трэба пачаць з пошуку ісціны.

«Місія Царквы Хрыстовай — выхоўваць асобу. Гэтая выхаваўчая роля не мае аналагаў. Яна выхавала вялікіх паэтаў і пісьменнікаў, а таксама герояў, падзвіжнікаў і святых. І, несумненна, Глінскіх старцаў, наступнікамі якіх мы з'яўляемся, сярод іх ёсць і святыя 20 стагоддзя... Царква — гэта падмурак быцця нацыі і асобнай асобы. Царква працуе з душой, сэрцам і розумам чалавека. Ніякая сіла, акрамя Боскай, не зможа навесці парадак ўнутры чалавека і накіраваць яго на шлях стварэння», — адзначыў архіпастыр.

«Жыць трэба з поўнай адказнасцю перад Богам за кожны свой учынак і за кожнае слова. Жыць, не прыніжаючы і не абражаючы блізкага свайго. Любіць, суцяшаць і падтрымліваць блізкіх і далёкіх. Не праходзіць міма чужой бяды, смутку і патрэбы. Кожны дзень на першае месца ставіць Бога, Яго запаведзі і вучэнне Царквы. І жыць па гэтых законах. А ўсё астатняе дадасца нам. Амінь» — скончыў сваё выступленне архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій.

Полацкая епархія / Church.by