-
Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы выказаў спачуванні сем'ям і калегам загінуўшых лётчыкаў
21 мая 2021Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы выказаў спачуванні сем'ям і калегам лётчыкаў 116-й гвардзейскай Радамскай Чырванасцяжнай штурмавой авіябазы ў горадзе Лідзе маёра Андрэя Нічыпарчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі з нагоды іх трагічнага скону ў выніку крушэння ваеннага самалёта Як-130 у Баранавічах 19 мая 2021 года.
падрабязна » -
21 мая 2021
Пытанні супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у сферы прафілактыкі наркаманіі і ўключэння ў незаконны абарот наркотыкаў моладзі абмяркоўваліся 21 мая 2021 года на сустрэчы мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым.
падрабязна » -
У Мінску з'явіцца помнік мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву)
20 мая 202120 мая 2021 года падчас нарады па тэматыцы развіцця сталіцы Беларусі мэр горада Мінска Уладзімір Кухараў прадставіў прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку праект помніка першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву). Кіраўнік дзяржавы ўхваліў праект. Помнік прапануюць ўсталяваць каля Кафедральнага сабора ў Мінску.
падрабязна » -
У Жыровічах адбыўся музычны фестываль «Жыровіцкі фэст»
20 мая 202120 мая 2021 года, у дзень святкавання знойдзення іконы Божай Маці «Жыровіцкая», у аграгарадку Жыровічы прайшоў музычны фестываль «Жыровіцкі фэст».
падрабязна » -
20 мая 2021
На мерапрыемстве прысутнічала больш за 60 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама Расійскай Федэрацыі — кіраўнікі і спецыялісты публічных і царкоўных бібліятэк, бібліятэк устаноў адукацыі, выкладчыкі ВНУ, устаноў сярэдняй агульнай адукацыі і нядзельных школ, святары і прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Канферэнцыя праходзіла ў вочным і завочным фарматах.
падрабязна » -
20 мая 2021
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у пасяджэннях з'езда ад Мінскай епархіі БПЦ прынялі ўдзел кіраўнік Сінадальнага цэнтра сектазнаўства імя прападобнага Іосіфа Волацкага БПЦ Уладзімір Марціновіч, старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела БПЦ іерэй Аляксандр Насека і намеснік кіраўніка місіянерскага аддзела Мінскай епархіі іерэй Радзівон Альховік.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды свята Жыровіцкай іконы Божай Маці
20 мая 202120 мая 2021 года, у чацвер 3-га тыдня пасля Пасхі, у дзень святкавання знойдзення Жыровіцкай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ва Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
падрабязна » -
20 мая 2021
19 мая 2021 года, напярэдадні свята Жыровіцкай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя здзейсніў святочнае ўсяночнае трыванне ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра.
падрабязна » -
Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
20 мая 2021Мітрапаліт Веніямін і міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Піневіч абмеркавалі шэраг пытанняў супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства аховы здароўя.
падрабязна » -
19 мая 2021
У сваім звароце да аўдыторыі мітрапаліт Веніямін падзяліўся разважаннямі аб тым, як у сучасным свеце суседнічаюць і ўзаемадзейнічаюць вера і розум, малітва і навуковая творчасць.
падрабязна » -
19 мая 2021
Арганізатарамі семінара-трэнінгу выступілі Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама, УАЗ «Віцебскі абласны клінічны радзільны дом», ГА «Беларускі саюз жанчын», Віцебская епархія і Сінадальны аддзел па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства.
падрабязна » -
19 мая 2021
18 мая 2021 года ў Храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, адбылося чарговае пасяджэнне Кансультатыўнай міжканфесійнай рады пад старшынствам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандра Румака.
падрабязна » -
19 мая 2021
19 мая 2021 года, у сераду 3-га тыдня пасля Вялікадня, дзень памяці святога праведнага Іава Шматпакутнага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар праведнага Іава Шматпакутнага пры сацыяльна-рэабілітацыйным комплексе «Дом міласэрнасці» Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска.
падрабязна » -
18 мая 2021
На працягу больш дваццаці пяці гадоў чытанні аб'ядноўваюць спецыялістаў і навукоўцаў з краін блізкага і далёкага замежжа, якія працуюць у галіне тэалогіі, гісторыі, філасофіі, культуралогіі і рэлігіязнаўства. Канферэнцыя — унікальная пляцоўка для абмеркавання навуковых пошукаў у сферы гуманітарных ведаў, праблем міжкультурнага і міжканфесійнага дыялогу, хрысціянскай духоўнасці і яе значэння для сучаснага свету.
падрабязна » -
18 мая 2021
У семінары, які прайшоў у дыстанцыйным фармаце, прынялі ўдзел святары, педагогі, якія займаюцца арганізацыяй летніх аздараўленчых лагераў, злётаў, школ духоўна-маральнай накіраванасці.
падрабязна »