-
Святар павіншаваў супрацоўнікаў МНС г. Калінкавічы з Днём пажарнай службы
27 ліпеня 201726 ліпеня 2017 па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда благачынны Калінкавіцкай акругі ігумен Аўксенцій (Абражэй) прыняў удзел у правядзенні ўрачыстага сходу з нагоды святкавання Дня пажарнай службы.
падрабязна » -
Старшыня сінадальнага аддзела па турэмным служэнні наведаў выпраўленчую ўстанову г. Гродна
19 ліпеня 201718 ліпеня старшыня сінадальнага аддзела па турэмным служэнні святар Георгій Лапухоў наведаў выпраўленчую ўстанову - турму № 1 г. Гродна. Падчас наведвання ўстановы ад сінадальнага аддзела папраўчай установе былі перададзены рэчы для асуджаных.
падрабязна » -
Прадстаўнік Беларускага Экзархату прыняў удзел у прыёме з нагоды Нацыянальнага свята Францыі
17 ліпеня 201714 ліпеня ў Пасольстве Францыі ў Беларусі адбыўся прыём з нагоды Нацыянальнага свята Французскай Рэспублікі. Прыём даў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Дзідзье Канэс.
падрабязна » -
Адбылося адкрыццё летняга злёту моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
15 ліпеня 2017Удзел у цырымоніі адкрыцця злёту прынялі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; епіскап Любярэцкі Серафім, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
У Віцебску адбудзецца міжнародная канферэнцыя «Жаночы подзвіг у гісторыі Беларусі. 1917-2017 гады»
15 ліпеня 201726 кастрычніка ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Жаночы подзвіг у гісторыі Беларусі. 1917-2017 гады». Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 верасня.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта з архіерэямі Мінскай мітраполіі
14 ліпеня 201714 ліпеня ў будынку Мінскага абласнога выканаўчага камітэта адбылася сустрэча новапрызначанага старшыні Мінскага аблвыканкама Анатоля Міхайлавіча Ісачэнка з архіерэямі Мінскай мітраполіі.
падрабязна » -
13 ліпеня 2017
13 ліпеня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прымаў віншаванні з днём тэзаімяніцтва. На працягу дня візіты ўладыку Экзарху нанеслі прадстаўнікі духоўных школ Беларускай Праваслаўнай Царквы, дзяржаўных структур, грамадскіх арганізацый.
падрабязна » -
Епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў малебен у раённым УУС
13 ліпеня 201712 ліпеня, у свята святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў малебен на пачатак добрай справы перад асабістым саставам Барысаўскага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў.
падрабязна » -
Адбыўся прыём ад імя Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з нагоды візіту Прэзідэнта Рэспублікі Малдова
13 ліпеня 201712 ліпеня ў прыходзе Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, у горадзе Мінску адбыўся прыём ад імя мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з нагоды візіту Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Ігара Мікалаевіча Дадона.
падрабязна » -
У Беларускай Праваслаўнай Царкве абмяркоўваецца пытанне рэканструкцыі Тураўскага крыжа
08 ліпеня 2017Як мог выглядаць Тураўскі крыж? Якім ён можа быць? Беларуская Праваслаўная Царква запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у абмеркаванні гэтай тэмы. Інфармацыю і прапановы просім накіроўваць у рабочую групу па пытанні рэканструкцыі Тураўскага крыжа.
падрабязна » -
Старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па турэмным служэнні наведаў следчы ізалятар у Баранавічах
07 ліпеня 2017Святар Георгій Лапухоў азнаёміўся з добраўпарадкаваннем малітоўнага памяшкання для падследных, наведаў камеры для мужчын, жанчын і непаўналетніх.
падрабязна » -
05 ліпеня 2017
Абраз перададзены ў дар епіскапу Гомельскаму і Жлобінскай Стэфану і па благаславенні архіпастыра дастаўлены ў Праабражэнскі храм на пастаяннае знаходжанне.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел прысутнічаў на парадзе з нагоды Дня Незалежнасці
03 ліпеня 20173 ліпеня ў горадзе Мінску адбыліся ваенны парад войскаў Мінскага гарнізона і праходжанне тэхнікі грамадзянскага прызначэння ў гонар Дня Незалежнасці. На парадзе прысутнічаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх павіншаваў Кіраўніка дзяржавы з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
03 ліпеня 2017Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел прыняў удзел ў урачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
01 ліпеня 20171 ліпеня ў Палацы Рэспублікі ў горадзе Мінску адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Сход наведалі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і архіерэі Экзархату.
падрабязна »