-
Архіпастыры Беларускага Экзархату прынялі ўдзел у святкаванні Дня Перамогі
10 мая 2017У гэты майскі дзень у храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы былі здзейснены падзячны малебен Госпаду Богу за дараванне перамогі і ліція па спачылым ваярам, якія за веру, Айчыну і народ жыццё сваё палажылі, і ўсім па-пакутніцку загінуўлым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Апоўдні ў храмах прагучаў звон.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел усклаў вянок да манумента Перамогі ў горадзе Мінску
09 мая 20179 мая на Плошчы Перамогі ў горадзе Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі. Цырымонію ўзначаліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Вянок да падножжа абеліска усклаў і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
У Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы асвечана капліца
07 мая 20174 мая архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў чын асвячэння капліцы ў гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага ў Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы. Пасля богаслужэння архіерэй наведаў 5-е педыятрычнае аддзяленне і благаславіў малышоў, якія знаходзяцца на лячэнні.
падрабязна » -
05 мая 2017
Царква перад абліччам выклікаў сучаснага свету, хрысціянства і мас-медыя, асаблівасці заканадаўства Беларусі ў частцы рэгулявання ўзаемаадносін канфесій і дзяржавы — гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваліся на сустрэчы.
падрабязна » -
У Івянцы адкрыўся Другі міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі беларускай»
03 мая 2017Пленэр прысвечаны кнігадрукаванню і ролі хрысціянства ў гісторыі беларускай кнігі. Цырымонію адкрыцця ўзначаліў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.
падрабязна » -
У Гомелі адбыўся канцэрт «Ідучы за Хрыстом»
02 мая 201730 красавіка на пляцоўцы каля храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Гомелі адбыўся святочны канцэрт «Ідучы за Хрыстом», прысвечаны дню памяці святых жанчын-міраносіц. Сваімі выступленнямі парадавалі прыхаджан навучэнцы сярэдняй школы № 15, а таксама моладзевы гурт прыхода.
падрабязна » -
01 мая 2017
Акцыя, праведзеная напярэдадні Дня Перамогі, аб'яднала розных людзей. У лік яе ўдзельнікаў ўвайшлі сёстры міласэрнасці з сястрынства блажэннай Валянціны Мінскай вёскі Ляскоўка Мінскага раёна, а таксама свяшчэннік Сергій Ляшкевіч.
падрабязна » -
01 мая 2017
Арганізатарам велікодных экспедыцый стала брацтва свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага (Заслаўе). Братчыкі не толькі раздавалі людзям, якія пражываюць у інтэрнатах, велікодныя гасцінцы, але і рыхтавалі святочныя канцэртныя праграмы на 3-4 гадзіны.
падрабязна » -
Конкурс дзіцячага малюнка «Пасха Хрыстова» адбыўся ў Лідскай епархіі
01 мая 2017Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый узначаліў цырымонію ўзнагароджання ўдзельнікаў VII адкрытага епархіяльнага конкурсу дзіцячага малюнка «Пасха Хрыстова», у якім прынялі ўдзел 276 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў.
падрабязна » -
У салігорскім кафедральным саборы была здзейсненая Літургія для выхаванцаў ЦКРНіР
30 красавіка 2017Богаслужэнне ўзначаліў іерэй Дзмітрый Ляўчук, клірык прыхода святой вялікамучаніцы Варвары горада Салігорска. Усе прысутныя дзеці прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн.
падрабязна » -
28 красавіка 2017
У фестывалі прынялі ўдзел 16 хораў з Мазыра, Калінкавічаў, Лельчыц, Капаткевічаў, Петрыкава і іншых гарадоў. Перад пачаткам канцэрту да шматлікіх гледачоў звярнуўся епіскап Тураўскі Леанід.
падрабязна » -
Архіепіскап Брэсцкі Іаан пабываў з візітам у сацыяльных установах Брэста
28 красавіка 201726-27 красавіка архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан наведаў шэраг сацыяльных устаноў Брэста, дзе павіншаваў дзяцей і адзінокіх састарэлых людзей са святам Уваскрасення Хрыстовага і ўручыў ім падарункі.
падрабязна » -
Восьмыя Пасхальныя чытанні прайшлі ў Лепельскім благачынні
28 красавіка 2017У рамках плана супрацоўніцтва Лепельскага благачыння і аддзела адукацыі, спорту і турызму Лепельскага райвыканкама Пасхальныя чытанні праводзяцца штогод. У год стагоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ўдзельнікі чытанняў абмяркоўвалі тэму «1917 — 2017. Вынікі гісторыі для Беларусі», гутарылі пра лёсы рэпрэсіраваных праваслаўных святароў.
падрабязна » -
26 красавіка 2017
26 красавіка, у гадавіну катастрофы на ЧАЭС, адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Кіраўнікі дзяржаў, у прыватнасці, наведалі Міхайлаўскі храм у Ляскавічах, дзе іх сустрэў епіскап Тураўскі Леанід. Высокія госці запалілі свечкі ў памяць аб ахвярах Чарнобыльскай аварыі.
падрабязна » -
У 31-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Мінску малітоўна памянулі ахвяр катастрофы
26 красавіка 2017Па благаславенню Патрыяршага Экзарха благачынны 3-ай Мінскай гарадской акругі протаіерэй Мікалай Коржыч здзейсніў памінальную ліцію па загінуўшых ліквідатарах наступстваў аварыі і ўсіх сканаўшых пасля катастрофы.
падрабязна »