Конкурс дзіцячага малюнка «Пасха Хрыстова» адбыўся ў Лідскай епархіі

01 мая 2017

top.jpg

29 красавіка ў Лідскай дзіцячай музычнай школе адбылася цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў VII адкрытага епархіяльнага конкурсу дзіцячага малюнка «Пасха Хрыстова», у якім прынялі ўдзел 276 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў.

Цырымонія адкрыцця пачалася канцэртнай праграмай, пасля чаго епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый і дырэктар дзіцячай мастацкай школы Валянціна Грышкевіч уручылі прызы і падарункі юным канкурсантам.

У гэтым годзе ўдзел у конкурсе прынялі дзеці і з іншых рэгіёнаў Гродзенскай вобласці, горада Гродна, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Ваўкавыскага, Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў. Усяго было даслана 284 малюнка.

Журы, у склад якога ўвайшлі святары, выкладчыкі мастацкай школы і іканапісцы, вызначыла 30 прызавых месцаў. 10 удзельнікаў былі адзначаны падзякамі.

***

Конкурс дзіцячага малюнка «Сустракаем Вялікдзень» праходзіць у Лідзе c 2011 года. Яго ўдзельнікамі становяцца юныя мастакі ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў, якія займаюцца выяўленчым мастацтвам у агульнаадукацыйных і мастацкіх школах, студыях і іншых установах адукацыі, а таксама ў нядзельных школах пры храмах Лідскай і Смаргонскай епархіі. Намінацыі конкурсу: «Любімы храм», «Прыгажосць Божага свету», «Пасха» і «Жыццё з Богам».

Лідская епархія / Church.by